Касьцёл Божага Цела (Багушэвічы)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Краіна Беларусь
Вёска Багушэвічы
Каардынаты 53°42′52.61″ пн. ш. 28°49′11.49″ у. д. / 53.7146139° пн. ш. 28.8198583° у. д. / 53.7146139; 28.8198583Каардынаты: 53°42′52.61″ пн. ш. 28°49′11.49″ у. д. / 53.7146139° пн. ш. 28.8198583° у. д. / 53.7146139; 28.8198583
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Менска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Божага Цела на мапе Беларусі
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела
Касьцёл Божага Цела на Вікісховішчы

Касьцёл Божага Цела — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Багушэвічах. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на левым беразе ракі Вусы (тэрыторыя старажытнага гарадзішча). Дзее. Твор архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл, да 1901 г.

Мураваны касьцёл у Багушэвічах збудавалі ў сярэдзіне 1840-я гады як фамільную капліцу-пахавальню ўладальнікаў сядзібы Сьвентаржэцкіх. Капліца ўваходзіла ў склад сядзібна-паркавага ансамблю.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры рэтраспэктыўнай готыкі. Гэта 6-гранны ў пляне будынак цэнтрычнай кампазыцыі. З заходняга боку да яго далучаецца прастакутная ў пляне апсыда, з усходняга — прытвор з стральчатым уваходным парталам. З кутоў будынку масіўныя контрфорсы, якія завяршаюцца фіяламі. У цэнтры ўзвышаецца 6-гранная шатровая вежа, завершаная шпілем. Сьцены і грані вежы праразаюцца стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі, апярэзваюцца аркатурнымі фрызамі.

Унутраная прастора перакрываецца зорчатым скляпеньнем зь ляпнымі нэрвюрамі. Вузкія сходы вядуць на хоры з ажурнай агароджай (чыгуннае ліцьцё) ва ўсходняй частцы асноўнага аб’ёму. Філёнгавыя ўваходныя дзьверы стральчатага абрысу аздабляюцца арнамэнтальнай разьбой з выявамі мудрагеліста сплеценых паміж сабой вэнзэляў, віньетак, лістоў і галінак. У капліцы існавала крыпта-пахавальня[1].

  1. ^ Кулагін А. Багушэвіцкая капліца-пахавальня // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 66.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць