Кастусь Гадыцкі-Цьвірка

(Перанакіравана з «Кастусь Цьвірка-Гадыцкі»)

Касту́сь Марда́р’евіч Гадыцкі-Цьві́рка (псэўданім Габрыэль Эмга; 5 красавіка 1880, Менск, Менская губэрня — пам. не раней за 1931) — беларускі пэдагог, публіцыст.

Кастусь Гадыцкі-Цьвірка
Дата нараджэньня 5 (17) красавіка 1880
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 1931
Месца вучобы
Занятак публіцыст
Месца працы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гадыцкі-Цьвірка.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 5 красавіка 1880 году ў Менску. У 1898 годзе скончыў Менскую мужчынскую гімназію, у 1903 годзе — фізыка-матэматычнае аддзяленьне Маскоўскага ўнівэрсытэту. У 1903—1923 гадах — выкладчык Слуцкай гімназіі, Дзьвінскай і Менскай рэальных вучэльняў, Менскага настаўніцкага інстытуту (з 1920 году — Менскі інстытут народнай адукацыі), Менскіх пэдагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Удзельнік Першага Ўсебеларускага зьезду (сьнежань 1917 году). У чэрвені 1918 году — чалец камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту; у кастрычніку 1918 году ўвайшоў у Беларускі вучыцельскі саюз. Друкаваўся ў 1919 годзе ў менскай газэце «Звон». У 1920 годзе ад Інстытуту народнай адукацыі абраны ў склад Менскай камісіі па стварэньні БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьня «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» («Элемэнтарная матэматыка», «1922»; «Слоўнік матэматычнай тэрміналёгіі», 1927). У сьнежні 1931 году па абвінавачаньні ў нацыянал-дэмакратызьме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.

Літаратура

рэдагаваць