Кастусь Гадыцкі-Цьвірка
Касту́сь Марда́р’евіч Гадыцкі-Цьві́рка (псэўданім Габрыэль Эмга; 5 красавіка 1880, Менск, Менская губэрня — пам. не раней за 1931) — беларускі пэдагог, публіцыст.
Кастусь Гадыцкі-Цьвірка | |
Дата нараджэньня | 5 (17) красавіка 1880 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | не раней за 1931 |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст |
Месца працы | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гадыцкі-Цьвірка.
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 5 красавіка 1880 году ў Менску. У 1898 годзе скончыў Менскую мужчынскую гімназію, у 1903 годзе — фізыка-матэматычнае аддзяленьне Маскоўскага ўнівэрсытэту. У 1903—1923 гадах — выкладчык Слуцкай гімназіі, Дзьвінскай і Менскай рэальных вучэльняў, Менскага настаўніцкага інстытуту (з 1920 году — Менскі інстытут народнай адукацыі), Менскіх пэдагагічнага і політэхнічнага тэхнікумаў, рабфака Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Удзельнік Першага Ўсебеларускага зьезду (сьнежань 1917 году). У чэрвені 1918 году — чалец камісіі БНР па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту; у кастрычніку 1918 году ўвайшоў у Беларускі вучыцельскі саюз. Друкаваўся ў 1919 годзе ў менскай газэце «Звон». У 1920 годзе ад Інстытуту народнай адукацыі абраны ў склад Менскай камісіі па стварэньні БДУ. Выкладаў у БДУ. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выданьня «Беларускай навуковай тэрміналёгіі» («Элемэнтарная матэматыка», «1922»; «Слоўнік матэматычнай тэрміналёгіі», 1927). У сьнежні 1931 году па абвінавачаньні ў нацыянал-дэмакратызьме выключаны з БДУ. Далейшы лёс невядомы.
Літаратура
рэдагаваць- Гадыцкі-Цвірка Кастусь Мардар’евіч // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.