Карэл Гофмайстэр (па-чэску: Karel Hoffmeister; 26 верасьня 1868, Лібліцы — 23 верасьня 1952, Глубока-над-Влтавай) — чэскі піяніст, музыказнаўца і музычны пэдагог.

Карэл Гофмайстэр
па-чэску: Karel Hoffmeister
Дата нараджэньня 26 верасьня 1868
Месца нараджэньня Лібліцы
Дата сьмерці 23 верасьня 1952 (83 гады)
Месца сьмерці Глубока-над-Влтавай
Занятак піяніст, музыказнаўца, музычны пэдагог
Інструмэнты фартэпіяна

Біяграфія рэдагаваць

Вучыўся ў Праскай арганнай школе ў Ф. З. Скугерскага, у Праскай кансэрваторыі ў Індржыха Кана фон Альбеэта, вывучаў таксама эстэтыку ў Карлавым унівэрсытэце ў Отакара Гостынскага. З 1891 г. выкладаў у Любляне. У 1899—1902 гадах выступаў у складзе Чэскага трыё. З 1902 г. прафэсар Праскай кансэрваторыі, сярод вучняў Гофмайстэра — Вальтэр Зюскінд, Оскар Моравец, Ёзэф Паленічэк, Вілем Пэтржэлка. У 1926 г. упершыню ўвёў у Праскай кансэрваторыі курс клявэсына. Займаў пасаду рэктара кансэрваторыі ў 1923—1924, 1930—1933, 1935—1936 і 1937—1938 гадах.

У 1907—1919 гадах разам з Карэлам Штэкерам рэдагаваў газэту «Музычны агляд» (па-чэску: Hudební revue). Апублікаваў манаграфію аб Антаніне Дворжаку (1924, некалькі перавыданьняў, ангельскі пераклад 1928), кнігу ўспамінаў аб Вітэзславе Новаку (па-чэску: 50 let s Vítězslavem Novákem, 1949), падручнік па фартэпіяна (па-чэску: Klavír; 1939).

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць