Прамова караля
(Перанакіравана з «Кароль гаворыць»)
«Прамова караля» (інш. пераклад: рас. Кароль гаворыць) — ангельскі фільм 2010 году пра пераадоленьне брытанскім каралём Георгам VI заіканьня ад страху перад прылюднымі выступамі пры дапамозе аўстралійскага лягапэда. 13 лютага 2011 году Брытанская акадэмія кіно і тэлевізійных мастацтваў (БАКТМ) узнагародзіла стваральнікаў фільму 7 залатымі маскамі за найлепшыя фільм краіны, мужчынскія ролі першага і другога плянаў, жаночую ролю другога пляну, музыку, арыгінальны сцэнар і фільм 2010 году[1]. 27 лютага Амэрыканская акадэмія кінэматаграфічных мастацтваў і навук узнагародзіла яго стваральнікаў 4 залатымі статуэткамі «Оскар» за найлепшыя мужчынскую ролю, пастаноўку, сцэнар і фільм 2010 году[2]. Паказ у Беларусі пачаўся 3 сакавіка[3].
Прамова караля | |
анг. The King’s Speech | |
Жанр | Гістарычная драма |
---|---|
Рэжысэр | Том Гупэр(en) |
Сцэнарыст | Дэйвід Сайдлер(en) |
Прадусар | Ен Канінг(en) |
У ролях | |
Кампазытар | Аляксандар Дэпля(fr) |
Апэратар | Дэні Коэн(en) |
Мантаж | Тарык Анвар(en) |
Мастак | Eve Stewart[d] |
Вытворчасьць | «Сі-Со Філмз»(en) |
Распаўсюд | Paramount Pictures і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 6 верасьня 2010 (14 гадоў таму) |
Працягласьць | 118 хвілінаў |
Краіна | Ангельшчына |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $15 млн |
Прыбытак | $414 млн |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Ролі й іх выканаўцы
рэдагаваць- Георг VI, кароль пасьля брата Эдўарда VIII — Колін Фэрт
- Лаянэл Лог, аўстралійскі лягапэд — Джэфры Раш
- Лізавета, каралева за Георгам VI — Алена Бонэм-Картэр
- Эдўард VIII, кароль пасьля бацькі Георга V — Гай Пірс(en)
- Ўінстан Чэрчыль, першы лорд Адміралцейства(en) — Тымаці Спол(en)
- Міртл Лог, жонка лягапэда — Джэніфэр Эл(en)
- Стэнлі Болдўін, прэм’ер-міністар — Энтані Эндрус(en)
- Георг V, кароль — Майкл Гэмбан(en)
- Марыя, каралева за Георгам V — Клэр Блум(en)
- Косма Лэнг, архіяпіскап — Дэрык Джэкабі
- Ўоліс Сымпсан, каханка Эдўарда VIII — Іў Бэст(en)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фільм «Кароль гаворыць» стаў трыюмфатарам прэміі Брытанскай акадэміі кіна- і тэлемастацтва // Белтэлерадыёкампанія, 14 лютага 2011 г. Праверана 9 жніўня 2014 г.
- ^ Вікторыя Захарава. У «Сацыяльную сетку» «Оскар» ня трапіў // Зьвязда : газэта. — 1 сакавіка 2011. — № 39 (26903). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Тацяна Дарашчонак, БелаПАН. У Менску 3 сакавіка пачынаецца паказ карціны «Кароль гаворыць!» // Наша Ніва, 28 лютага 2011 г. Праверана 9 жніўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кастусь Матушыч. «Оскар» атрымала стужка пра брытанскага манарха // Наша Ніва, 28 лютага 2011 г. Праверана 9 жніўня 2014 г.