Кардон (гурт)
«Кардон» — беларускі рок-гурт з Падляшша (Польшча).
Кардон | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | ? — 1999 |
Адкуль | Гайнаўка, Польшча |
Мова | беларуская |
Жанр(ы) | панк-рок |
Выдавец | БАС |
Пераможца на фэсьце «Бардаўская восень — 1995». На фэстывалі «Басовішча-1996» прэзэнтаваў свой адзіны альбом «Радыяцыя». Аўтарам большасьці песьняў быў Крыштаф Сяськевіч.
Анатоль Мяльгуй характыразаваў музыку гурту як рытмічную, рок-н-рольную, па-панкаўску схематычную.[1] Гурт быў вядомы песьняй «Радыяцыя», якая стала гімнам беларускае моладзі Падляшша ў другую палову 1990-х.[2]
Гурт спыніў існаваньне ў 1999 годзе.
Творчасьць рэдагаваць
- «Радыяцыя» (1998)
Удзел у зборніках рэдагаваць
- «Сэрца Эўропы in Rock» (2001), песьня «Айчына»
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 353-355.
- ^ Антыядзерны тузін / UDF.by
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |