Каралеўства вэгіраў
Карале́ўства вэґі́раў (па-ангельску: Kingdom of Vaegirs) або Вэґі́рскае карале́ўства — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Вэґіры валодаюць, бадай, найлепшымі лучнікамі ў гульні, а гэтаксама маюць досыць нядрэнную пяхоту й цяжкую кавалерыю. Войскі вэґіраў аддаюць перавагу двуручнай зброі для наступу на сваіх праціўнікаў і жывуць у горыстых ды засьнежаных паўночна-ўсходніх межах Кальрадыі. Напачатку гульні каралём гаспадарства зьяўляецца Яроглек (па-ангельску: King Yaroglek). Прэтэндэнтам на прастол зьяўляецца князь Вальдым Вылюдак (па-ангельску: Prince Valdym the Bastard). Сталіцай дзяржавы зьяўляецца Рэйвадын (па-ангельску: Reyvadin).
Каралеўства вэґіраў | ||||
| ||||
| ||||
Каралеўства вэґіраў знаходзіцца на паўночным усходзе Кальрадыі | ||||
Сталіца | Рэйвадын | |||
Форма кіраваньня кароль
|
манархія Яроглек | |||
Этнічны склад | вэґіры | |||
Валюта | дынар |
Сымбалі
рэдагавацьНацыянальнай жывёлай вэґіраў зьяўляецца сьнежны леапард, які намаляваны на іх гербе й на сьцягу караля Яроглека.
Зьяўленьне ў гульні
рэдагавацьВэґіры — найстарэйшая фракцыя пасьля Свадыі. Гэтая фракцыя зьявілася ў гульні з вэрсіі 0.202.
Паселішчы
рэдагавацьВэґіры маюць 4 месты, 8 замкаў і 16 вёсак.
Характарыстыка
рэдагавацьПеравагі
рэдагаваць- Выдатныя лучнікі й лёгкая пяхота.
- Добрыя вершнікі з высокай манэўранасьцю.
- Моцныя наступальныя магчымасьці з двуручнай зброяй.
- Недарагія войскі
Слабасьці
рэдагавацьДрэнная абарончая здольнасьць з-за выкарыстаньня пяхотай і вершнікамі вышэйшага ўзроўню двуручнай зброі замест аднаручнай са шчытамі.
Войскі заслабыя супраць кавалерыі (асабліва цяжкай).
Жаўнерства
рэдагавацьДрэва разьвіцьця вэґірскага жаўнера | |||
---|---|---|---|
1 | Вэґірскі рэкрут (Vaegir Recruit) | ||
2 | Вэґірскі апалчэнец (Vaegir Footman) | ||
3 | Вэґірскі застрэльнік (Vaegir Skirmisher) | Вэґірскі вэтэран (Vaegir Veteran) | |
4 | Вэґірскі лучнік (Vaegir Archer) | Вэґірскі ваяр (Vaegir Infantry) | Вэґірскі вершнік (Vaegir Horseman) |
5 | Вэґірскі меткі лучнік (Vaegir Marksman) | Вэґірскі дружыньнік (Vaegir Guard) | Вэґірскі рыцар (Vaegir Knight) |
Прататып
рэдагавацьВэґірскае каралеўства зробленае на ўзор усходнеславянскіх краінаў, і асабліва Вялікага Княства Маскоўскага. Гэты вынік робіцца зь некалькіх прычынаў:
- Шляхта на сярэднявечнай Русі таксама называлася баярамі.
- Мясцовасьць нагадвае расейскую, таксама маюць тайговыя лясы.
- Геральдычныя знакі нагадваюць расейскія.
- Шлямы вэґіраў маюць завостраныя наканечнікі, падобныя насілі славянскія плямёны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАртыкул пра Вэгірскае каралеўства па-ангельску
Артыкул пра Каралеўства вэгіраў па-расейску
Артыкул пра Каралеўства вэгіраў па-польску