Каракалпакстан
Рэспу́бліка Каракалпакста́н (Каракалпа́кія, па-каракалпацку: Qaraqalpaqstan Respublikasi', Қарақалпақстан Республикасы, па-ўзбэцку: Qoraqalpog`iston Respublikasi, Қорақалпоғистон Республикаси) — сувэрэнная[1][2] рэспубліка ў складзе Ўзбэкістану.
Рэспубліка Каракалпакстан | |
Qaraqalpaqstan Respublikasi’ Qoraqalpog`iston Respublikasi | |
Сьцяг | |
Гімн | Qaraqalpaqstan Respublikasi’ni’n’ ma’mleketlik gimni |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Узбэкістан |
Статус | рэспубліка |
Сталіца | Нукус |
Улучае | 14 раёнаў |
Найбольшы горад | Нукус |
Іншыя буйныя гарады | Кунград, Хаджэйлі, Бэруні, Турткуль, Чымбай |
Дата ўтварэньня | 16 лютага 1925 году |
Прэзыдэнт | Муса Эрніязаў |
Афіцыйныя мовы | каракалпацкая, узбэцкая |
Мовы ва ўжытку | каракалпацкая, узбэцкая, расейская |
Насельніцтва (2013) | 1 711 800 (10-е месца) |
Шчыльнасьць | 101,5 чал./км² (13-е месца) |
Нацыянальны склад | каракалпакі, узбэкі, казахі, туркмэны, карэйцы, татары |
Канфэсійны склад | мусульмане, хрысьціяне |
Плошча | 165 600 км² (36,84%, 1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 41 м |
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Каракалпакстан | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +5 |
Скарачэньне | UZ-QR |
Код ISO 3166-2 | UZ-QR |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Рэспубліка разьмешчаная на паўночным захадзе краіны. Асаблівасьць юрыдычнага статусу — права на выхад са складу Ўзбэкістану. Утвораная ў першай палове ХХ ст. як аўтаномная вобласьць у складзе РСФСР, пазьней у рамках савецкае палітыкі г. зв. нацыянальнага разьмежаваньня трапіла ў склад Казаскай АССР, пазьней атрымлівае статус аўтаномнае рэспублікі й уключаецца ў склад Узбэцкай ССР. У часы Расейскай імпэрыі тэрыторыя будучай аўтаномнай вобласьці была падзеленая між Бухарскім эміратам (васал Расеі) і губэрнямі Туркестанскага генэрал-губэрнатарства. Па рэвалюцыі кастрычніка 1917 году ўключаная ў склад залежнай ад Расеі Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі, якая, нягледзячы на сваю фармальную незалежнасьць, неўзабаве была ўключаная ў склад РСФСР і пазьней паслужыла пры ўтварэньні аўтаномнага Каракалпакстану.
Насельніцтва
рэдагаваць33% насельніцтва складаюць каракалпакі, трохі менш — казахі і ўзбэкі. Астатнюю частку насельніцтва складаюць прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў — расейцы, украінцы, туркмэны, карэйцы, татары і іншыя. Прыкладна палова насельніцтва пражывае ў гарадах і пасёлках гарадзкога тыпу, астатняя частка — у сельскай мясцовасьці. Афіцыйныя мовы — каракалпацкая і ўзбэцкая.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Канстытуцыя Рэспублікі Ўзбэкістан, арт. 70
- ^ Канстытуцыя Рэспублікі Каракалпакстан(недаступная спасылка), арт. 1