Ісьціна

адпаведнасьць фактам ці рэальнасьці
(Перанакіравана з «Праўда»)

І́сьціна — спазнаная рэчаіснасьць і адлюстраваньне аб’екта такім, якім ён меркавана існуе сам па сабе, як бы па-за й незалежна ад пазнаючага суб’екта й ягонай сьвядомасьці. Ісьцінай можа называцца само веданьне альбо сама спазнаная рэчаіснасьць. У цэлым, ісьціна ёьсць унівэрсальная абстрактная катэгорыя, панятак, які выкарыстоўваецца, у прыватнасці, у рэлігіі й філязофіі. Процілеглым да ісьціны зьяўляецца панятак ілжы. Акрамя таго ісьціна ёсьць адно са значэньняў функцый альгебры лёгікі, элемэнт носьбіта альгебры лёгікі.

  • Абсалютная ісьціна ёсьць крыніца усяго, тое, з чаго ўсё вынікае. Абсалютная ісьціна ня ёсьць ісьціна як працэс, яна статычная, нязьменная, калі яна дынамічная, то яна можа стаць у большай ці меншай ступені абсалютнай, такім чынам, становячыся адноснай ісцінай. Менавіта пазнаньне абсалютнай ісьціны ёсьць тое дабро, да якога павінна імкнуцца філязофія, аднак часьцей назіраецца сыход сучаснай філязофіі ад анталягічных пытаньняў. Чалавечы розум заўсёды будзе абмежаваны пэўнымі рамкамі, і ў яго няма магчымасьці раскрыць цалкам абсалютную ісьціну. У некаторых рэлігіях, як то ў хрысьціянстве й іншых, гэтая праблема пераадольваецца тым, што абсалютная ісьціна сама адкрываецца чалавеку, бо абсалютная ісьціна ёсьць Бог. Іншага адэкватнага вырашэньня пытаньня абсалютнай ісьціны філязофія прапанаваць не змагла, бо філязофскія сыстэмы абмежаваныя па вышэйпаказаных чыньніках абмежаванасьці стварыўшага іх чалавечага розуму, і ствараемыя імі катэгорыі, якія прэтэндуюць на назву «абсалютная ісьціна», адмаўляюць самі сябе, у прыватнасьці, у дыялектычным разьвіцьці, што прыводзіць да нігілізму. Апошні ў агульных рысах зводзіцца да сьцьвярджэньня, што «ўсялякая ісьціна адносна», якое таксама характарызуецца самаадмаўленьнем, паколькі носіць характар ​​абсалютны[1].
  • Адносная ісьціна ёсьць філязофскі панятак, які адлюстроўвае сьцьвярджэньне, што абсалютная ісьціна цяжкадасягальна. Згодна з гэтай тэорыяй, можна толькі набліжацца да абсалютнай ісьціны, і падчас гэтага набліжэньня ствараюцца новыя ўяўленьні, а старыя адкідаюцца. Тэорыі, якія сьцьвярджаюць існаваньне абсалютнай ісьціны, часьцяком называюць мэтафізыкай, адноснай ісьціны — рэлятывізму. Панятак адноснай ісьціны выкарыстоўваецца ў вучэньні дыялектыцы. Разнавіднасьцю адноснай ісьціны зьяўляецца праўда. Адносная ісьціна заўсёды адлюстроўвае бягучы ўзровень нашых ведаў пра прыродныя зьявы. Напрыклад, сьцьвярджэньне «Зямля круціцца» — абсалютная ісьціна, а сьцьвярджэньне пра тое, што кручэньне Зямлі адбываецца з якойсьці хуткасьцю, — адносная ісьціна, якая залежыць ад мэтадаў і дакладнасьці вымярэньня гэтай хуткасьці.
  • Аб’ектыўная ісьціна ёсьць такое ўтрыманьне нашых ведаў, якое не залежыць ад суб’екта па зьмесце (па форме заўсёды залежыць, таму ісьціна суб’ектыўная па форме). Прызнаньні аб'ектыўнасьці ісьціны й пазнавальнасьці сьвету раўназначныя й ня маюць нічога агульнага з адносным паняткам ірацыяналістычнай філязофіі.
  • Неабходная ісьціна ёсьць веданьне, дасягнутае ў выніку сукупнасьці зьвязаных унутранай пасьлядоўнасьцю дзеяньняў.
  • Выпадковая ісьціна ёсьць веданьне, атрыманае па-за залежнасьці ад мэтанакіраваных дзеяньняў цікаўніка суб’екта.
  • Аналітычная ісьціна мае месца тады, калі прыпісваемая да аб’екту ўласьцівасьць зьмяшчаецца ў самым ягоным панятку зь неабходнасьцю.
  • Сынтэтычная ісьціна ёсьць пазнавальная сытуацыя, у рамках якой раскрыцьцё некаторай ўласьцівасьці патрабуе ўнясеньня дадатковай, алк часьцяком выпадковай, інфармацыі аб досьледным аб’екце ў панятак пра гэты аб’ект.
  1. ^ Иеромонах Серафим (Роуз). Человек против Бога, пер. с англ. - М.: Изд-во Сретенского монастыря, 2006