Канстанці́н Анато́левіч Ба́бкін (па-расейску: Константин Анатольевич Бабкин; нар. 13 лютага 1971 году ў горадзе Міяс Чалябінскай вобласьці) — расейскі прадпрымальнік і палітычны дзеяч, старшыня Фэдэральнага савету «Партыі справы(ru)», прэзыдэнт ТАА «Новая Садружнасьць» і асацыяцыі «Росспецмаш(ru)», старшыня Савету Гандлёва-прамысловай палаты РФ па прамысловым разьвіцьці і канкурэнтаздольнасьці эканомікі Расеі.

Канстанцін Бабкін
па-расейску: Константин Анатольевич Бабкин
Род дзейнасьці прадпрымальнік,
палітык
Дата нараджэньня 13 лютага 1971 (53 гады)
Месца нараджэньня горад Міяс Чалябінскай вобласьці, РСФСР, СССР
Месца вучобы
Занятак палітык, бізнэсмэн, грамадзкі дзяяч
Сябра ў Chamber of Commerce and Industry of the Russian Federation[d] і Novgorod Oblast Duma[d]
Бацька Анатоль Бабкін
Маці Іна Бабкіна
Дзеці 5
Узнагароды
мэдаль ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Бабкін (неадназначнасьць).

Біяграфія

рэдагаваць

Канстанцін Бабкін нарадзіўся 13 лютага 1971 году ў горадзе Міяс Чалябінскай вобласьці. У 1988 годзе скончыў сярэднюю школу № 6 гораду Міяс і завочную фізыка-тэхнічную школу пры Маскоўскім фізыка-тэхнічным інстытуце. У 1994 скончыў факультэт малекулярнай і хімічнай фізыкі Маскоўскага фізыка-тэхнічнага інстытуту[1].

У 1992 годзе быў сузаснавальнікам ЗАТ «Вытворчае Аб’яднаньне Садружнасьць». З 2005 году — прэзыдэнт ЗАТ «Новая Садружнасьць». Кампанія аб’ядноўвае 20 прадпрыемстваў, разьмешчаных у Растоўскай вобласьці, у Маскве, у Казахстане, ва Ўкраіне, у Канадзе і ЗША. Ключавым актывам холдынгу зьяўляецца завод «Растсельмаш».

Асноўнымі акцыянэрамі «Новай Садружнасьці» зьяўляюцца тры ейныя заснавальнікі і кіраўнікі партнэра — Канстанцін Бабкін, Дзьмітры Удрас і Юры Разанаў.

Сумесна зь Дзьмітрыем Удрасам і Юрыем Разанавым вывеў з стану крызісу 1990-х гадоў заводы «Эмпілс(ru)» (1998) і «Растсельмаш» (2000)[2].

У лістападзе 2004 году абраны на пасаду прэзыдэнта Асацыяцыі «Росагромаш» (Расейская асацыяцыя вытворцаў сельгастэхнікі)[3]. 20 красавіка 2017 году Асацыяцыя «Росагромаш» па прычыне пашырэньня ліку і складу яе чальцоў была пераназваная ў «Росспецмаш» (Расейская асацыяцыя вытворцаў спэцыялізаванай тэхнікі і абсталяваньня)[4][5].

3 верасьня 2010 году выступіў ініцыятарам стварэньня Аргкамітэту Ўсерасейскай палітычнай партыі «Партыя справы». 14 кастрычніка на Ўстаноўчым зьезьдзе партыі абраны старшынём фэдэральнага палітычнага савета партыі.

Зьяўляецца чальцом Бюро Цэнтральнага савету Саюзу машынабудаўнікоў Расеі[6].

Старшыня Савету Гандлёва-прамысловай палаты Расейскай Фэдэрацыі па прамысловым разьвіцьці і канкурэнтаздольнасьці эканомікі Расеі[7].

Адзін з арганізатараў і сустаршыня Маскоўскага эканамічнага форуму(ru)[8][9].

Аўтар кнігі «Разумная прамысловая палітыка, або Як нам выйсьці з крызісу» (2008), якая вытрымала некалькі перавыданьняў[10][11][12] і перакладзеная на ангельскую мову: «Sound Industrial Policy, or How can we manage to overcome the crisis?» (2012).

Удзел у эканамічных стасунках Расеі і Беларусі

рэдагаваць
  • У 2000-я гады на фоне канкурэнцыі вытворцаў сельгастэхнікі беларускі бок выказаў жаданьне купіць «Растсельмаш», але ягоныя ўласьнікі адмовілі. З аналягічнай прапановай наконт куплі «Гомсельмашу» выступіў «Растсельмаш», што таксама не сустрэла ў Менску разуменьня[13].
  • Прымае ўдзел у распрацоўцы сумеснай беларуска-расейскай праграмы каапэрацыі найбуйнейшых пастаўшчыкоў камбайнаў «Гомсельмаш» і «Растсельмаш»[14][15].
  • Для ўзаемавыгаднага эканамічнага супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў галіне сельгасмашынабудаваньня Канстанцін Бабкін прапануе двум бакам выпрацаваць адзіныя правілы доступу на іх унутраныя рынкі, адзіныя правілы падтрымкі вытворцаў сельгастэхнікі[16].
  1. ^ Выпускнікі ФМХФ 1994 году  (рас.)
  2. ^ Ігар Буракоў. Вялікае жніво / / часопіс Forbes, 03.08.2004  (рас.)
  3. ^ Канстанцін Бабкін абраны прэзыдэнтам «Саюзаграмаш», 5 лістапада 2004 году.
  4. ^ інфармацыя на сайце «Саюза машынабудаўнікоў Расеі», 2017.04.20  (рас.)
  5. ^ Гаўрыленкі А. Зямлю капаць будуць. Вытворцы спэцтэхнікі РФ аб’ядналіся для «сусьветнай экспансіі» // «Расейская газета», 2017.05.30  (рас.)
  6. ^ Сайт «Саюзу машынабудаўнікоў Расеі»  (рас.)
  7. ^ Інфармацыя афіцыйнага сайта Гандлёва-Прамысловай палаты Расеі
  8. ^ «Вынікі і ўрокі Маскоўскага Эканамічнага Форуму»: інтэрв’ю радыёстанцыі «Эхо Москвы», 2018.04.09
  9. ^ Матэрыялы сайта Маскоўскага эканамічнага форуму  (рас.)
  10. ^ Выданьне 2008 году. Сайт Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі  (рас.)
  11. ^ Выданьне 2009 году. Сайт Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі  (рас.)
  12. ^ Інфармацыйнае паведамленьне пра прэзентацыю кнігі: «Regnum», 11 сакавіка 2009 году  (рас.)
  13. ^ Сакалоў Кірыл. «Гомсельмаш» атакуюць варвары на камбайнах «Ростсельмаша»? // Артыкул на партале «Рытм Еўразіі», 2018.08.20  (рас.)
  14. ^ Белорусы намерены помирить «Растсельмаш» и «Гомсельмаш»: «РБК», 12.05.2017  (рас.)
  15. ^ «Гомсельмаш» и «Ростсельмаш» скооперируются для создания сельхозтехники // «Agrobelarus.by», 16.05.2017
  16. ^ «Канстанцін Бабкін адказаў прэзыдэнту Лукашэнку»: «РегионыOnLine», 21.08.2017  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць