Канстанты́н Ё́зэф І́рэчэк (па-чэску: Konstantin Josef Jireček; 24 ліпеня 1854, Вена — 10 студзеня 1918, Вена) — чэскі гісторык, славіст, бізантоляг.

Канстантын Ірэчэк
Konstantin Josef Jireček
Род дзейнасьці гісторык, славіст
Дата нараджэньня 24 ліпеня 1854
Месца нараджэньня Вена
Дата сьмерці 10 студзеня 1918 (63 гады)
Месца сьмерці Вена
Месца вучобы
Занятак мовазнавец, дыплямат, гісторык, пэдагог, акадэмік, прафэсар унівэрсытэту, палітык, перакладнік
Навуковая сфэра гісторыя[1], баўгарыстыка[d][1], балканістыка[d][1] і візантыністыка[d][1]
Месца працы
Сябра ў Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d], Сэрбскае навуковае таварыства[d], Пецярбурская акадэмія навук[d], Балгарская акадэмія навук[d], Вугорская акадэмія навук і Расейская акадэмія навук
Бацька Ёзэф Ірэчэк[d]

Прафэсар Карлавага ўнівэрсытэту і Венскага ўнівэрсытэту (з 1893 г.). Дарадца аўстрыйскага ўраду па Балканах, адзін са стваральнікаў балканскай гістарыяграфіі і ў 1881—1882 гадах баўгарскі міністар асьветы. Арганізатар тагачаснай баўгарскай школы. У 1886 знайшоў руіны першай сталіцы булгараў Пліскі.

Выбраныя публікацыі

рэдагаваць
  • Dějiny národa bulharského, (1896).
  • Geschichte der Serben t. 1-2, (1911—1918).

Літаратура

рэдагаваць
  • Ottova encyklopedie — Česká republika, Praha 2006, ISBN 80-7360-456-6
  • Praca zbiorowa, Kronika Českých zemí, Praha 2003, ISBN 80-7321-071-1
  • Vzájemná korespondence J. K. Jirečka a H. Jirečka, Praha 1947
  • Waldemar Ceran, Jirećek Konstantin [w:] Encyklopedia kultury bizantyńskiej, red. Oktawiusz Jurewicz, Warszawa 2002, s. 243.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Канстантын Ірэчэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі