Kamunikat.org

(Перанакіравана з «Камунікат.орг»)

Камуні́кат (Kamunikat.org) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, заснаваная беластоцкім журналістам Яраславам Іванюком у якасьці старонкі бюлетэню Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.

Камунікат
лац. Kamunikat
Знак старонкі
Тып Інтэрнэт-бібліятэка
Даступныя мовы
Уладальнік Радыё Рацыя
Аўтар Яраслаў Іванюк
Пачатак працы 2000 год
Рэгістрацыя Няма
Актуальны стан дзейны
Рэйтынг Alexa 9527 (у Беларусі)
Старонка ў сеціве

Мінуўшчына

рэдагаваць

У 2007 року была адной з найбуйнейшых у сьвеце[1], дзе было столькі крыніцаў на беларускай мове. Складалася з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвала больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў[2]. На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгістравалася каля тысячы наведваньняў.

У 2010 г. штодзённа бачыну наведвала да 2000 чытачоў[3]. У сеціўнай бібліятэцы налічавалася амаль 6000 беларускіх выданьняў[4].

  1. ^ Аляксей Дзікавіцкі. «Камунікат» зьмяніў аблічча // Радыё «Свабода», 3 кастрычніка 2007 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
  2. ^ Мікола Бугай. Рэвалюцыя на сайце Kamunikat.org // Наша Ніва, 25 верасьня 2007 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
  3. ^ Наталка Бабіна. Беларусь за Бугам // Наша Ніва, 28 лістапада 2010 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
  4. ^ У Менску прэзэнтавалі новы «Камунікат» // Радыё «Свабода», 30 верасьня 2010 г. Праверана 8 траўня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць