Камень (Гайнаўскі павет)
Ка́мень (па-польску: Kamień, па-падляску: Kameń[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Камень | |
польск. Kamień | |
Мясцовая назва: | Kameń |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 58 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.8° пн. ш. 23.5° у. д. |
Камень | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Апостала Лукі ў Ласінцы[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).
Гісторыя
рэдагавацьСьледам сярэднявечнай бытнасьці людзей на месцы вёскі зьяўляецца курган, які атрымаў назву Косьця горка (па-падляску: Kościa hôrka). Курган ня быў раскопваны археалогамі, але паводле некаторых зьвесткаў адносіцца да вельбарскай культуры[5]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Камень адносяцца да XVI ст. і зьвязаны з засяленьнем Бельскай пушчы ў выніку валочнай памеры. Камень быў зьнішчаны ў час войнаў паловы 17 ст., а працэс адбудовы зацягваўся ў выніку негоды паміж сялянамі (Камень быў каралеўскай вёскай) і арандатарам Войцехам Завадзкім. Сяляне Каменя атрымалі асабістую свабоду і былі надзеляны зямлёй ужо ў 1861 годзе[6]. У міжваенны пэрыяд Камень прыналежаў да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 80 жыхароў (4 палякаў-каталікоў і 76 праваслаўных беларусаў)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Камень быў далучаны гміны Чыжы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ Pudlaśki nazvy. Kameń svoja.org Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ NAREW - Parafia Wniebowzięcia NMP i św. Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.) Diecezja drohiczyńska Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ Archeologiczna Ścieżka Edukacyjna (пол.) Urząd Gminy Czyże Праверана 14 траўня 2015 г.
- ^ Grzegorz Sosna, Antonina Troc-Sosna: Łosinka — Parafia na skraju Puszczy Ladzkiej, Bielsk Podlaski — Ryboły: Stowarzyszenie Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, 2009, s. 180—185
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 14 траўня 2015 г.