Калдычэўскае возера

Возера
Калдычэўскае
Краіна Беларусь
Плошча 49 га
Вышыня над узроўнем мора 180 м[1]
Каардынаты 53°16′ пн. ш. 26°04′ у. д. / 53.267° пн. ш. 26.067° у. д. / 53.267; 26.067Каардынаты: 53°16′ пн. ш. 26°04′ у. д. / 53.267° пн. ш. 26.067° у. д. / 53.267; 26.067
Калдычэўскае на мапе Беларусі
Калдычэўскае
Калдычэўскае
Калдычэўскае

Калдычэўскае возера, возера Калдычэўскае — возера ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці плошчаю 49 га.

З Калдычэўскага возера некалі брала пачатак рака Шчара. Але пасьля мэліярацыі возера зьмялела, і Шчара пачынае сваю плынь з асушальных каналаў на тэрыторыі былога Карыцінскага балота. Мэліярацыя з 1976 году значна скараціла плошчу і глыбіню возера.[2].

Некалі возера разьлівалася паміж вёскамі Калдычэва, Мядзеневічы, Войкавічы, Арабаўшчына. Цяпер знаходзіцца каля вёскі Арабаўшчына, відаць з дарогі Р5 Баранавічы — Наваградак. За 16 км ад Баранавічаў.

Падзеі на возеры апісаў Ян Чачот у паэме «Калдычэўскі шчупак». Паводле легенды пан Незабытоўскі выпусьціў некалькіх акальцаваных шчупакоў у возера Сьвіцязь. Тыя кольцы былі падпісаны, што калі нехта зловіць тую рыбу павінен паведаміць пра тое Незабытоўскага. І аднаго са шчупакоў сяляне вылавілі ў Калдычэўскім возеры. З чаго паўстала паданьне пра падземную раку паміж азёрамі.

Падчас І Сусьветнай вайны каля возера праходзіла лінія фронту. Адбывалася Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Гісторыка