Казімерова
Казімеро́ва (па-польску: Kazimierowo, на мясцовай беларускай гаворцы: Казьмеро́во[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова.
Казімерова | |
польск. Kazimierowo | |
Дата заснаваньня: | 1923 |
Мясцовая назва: | Казьмерово |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 191 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°1′10.000″ пн. ш. 23°35′28.000″ у. д. / 53.01944444° пн. ш. 23.59111111° у. д.Каардынаты: 53°1′10.000″ пн. ш. 23°35′28.000″ у. д. / 53.01944444° пн. ш. 23.59111111° у. д. |
Казімерова |
Побач зь вёскай працякае рака Супрасьль.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці каталікі (парафія Божага Провіду ў Міхалове[3]), палякі. Меншую частку насельніцтва складаюць этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход сьв. Міколы Чудатворцы ў Міхалове[4]).
Гісторыя
рэдагавацьВёска Казімерова пачалася будавацца ў 1923 годзе, калі асаднікі з цэнтральнай Польшчы выкупілі ад уладальнікаў Геранімова невялікі фальварак Казімерова. У міжваенны пэрыяд Казімерова прыналежала да гміны Міхалова Беластоцкага павету Беластоцкага ваяводзтва. У адрозьненьне ад іншых вёсак Міхалоўскай гміны ў пасьляваенны час Казімерова разрасталася (з 76 чалавек у 1950 г. да 139 у 1990 г.), а не зьмяншалася[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) — разам з Каменным Бродам. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 225
- ^ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ^ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.