Казакі (сэрыя мультфільмаў)

сэрыя савецкіх мультфільмаў

«Як казакі…» — сэрыя мультфільмаў, зьнятых у СССР на кінастудыі «Кіеўнавукфільм» рэжысэрам Уладзімерам Дахно. Пасьля распаду СССР цыкль быў працягнуты ў незалежнай Украіне на студыях «Укранімафільм» і Baraban. Усе мультфільмы кароткамэтражныя, іхняя працягласьць не перавышае 20 хвілінаў. Паводле сэрыялу зроблена гульня-квэст «Як казакі Мона Лізу шукалі».

Казакі
Козаки
[[Файл:
|200пкс]]
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр анімацыйная камэдыя, мультфільм-прыгоды
Рэжысэр Уладзімер Дахно, Тадэвуш Паўленка
Аўтар сцэнару Уладзімер Дахно, Уладзімер Капусьцян, Э. Кірыч і іншыя
Кампазытар Уладзімер Губа, Ігар Паклад, Барыс Буеўскі і іншыя
Аніматары Мікола Бондар, Канстанцін Чыкін, Міхаіл Цітоў, Ніна Чурылава, Аляксандар Лаўроў, Людміла Ткачыкава, Н. Усьценка.
Апэратар Анатоль Гаўрылаў
Гукаапэратар Віктар Грузьдзеў, Ігар Пагон і іншыя
Студыя «Київнаукфільм»
Краіна УССР
Працягласьць ад 9 да 20 хвілін; сэрыял «Казакі. Футбол» — 2 хвіліны
Прэм’ера 1967—1995

Пра мультфільм рэдагаваць

З выхадам першай сэрыі «Як казакі кулеш варылі» ў 1967 годзе мультфільм адразу набывае вялікую папулярнасьць. У сюжэтах галоўныя героі — тры казакі — трапляюць у неймаверныя прыгоды, сустракаюцца зь людзьмі з розных краінаў і эпохаў, і нават з багамі і іншаплянэцянамі. Усяго створана дзевяць мультфільмаў пра казакоў.

Напачатку 2010-х гадоў студыя «Укранімафільм» пачала рыхтаваць да выпуску другі сэзон сэрыялу «Як казакі…», прэм’ера якога адбылася 30 траўня 2016 году на тэлеканале «1+1». У 2018 годзе выйшаў працяг прыгодаў казакоў — «Казакі. Вакол сьвету».

Галоўныя героі рэдагаваць

  • Грай — хітры і разважны высокі казак.
  • Вока — маленькі, але бадзёры і ваяўнічы, мае доўгі чуб і пышныя вусы.
  • Тур — моцны, але сарамлівы і сантымэнтальны казак.

Сьпіс сэрыяў рэдагаваць

Файл:KazakFootball.jpg

Працяг рэдагаваць

Цікавосткі рэдагаваць

  • Зь нерэалізаванага сцэнару вядома, што Тур родам з Хэрсоншчыны
  • Мультсэрыял быў вельмі папулярным у Іране
  • Ва ўсіх сэрыях прысутнічаюць аранжаваньні ўкраінскіх народных песьняў
  • Падчас групавога турніру Эўра 2012 украінская зборная гуляла ў групе D з супернікамі ў пасьлядоўнасьці аналягічна «Як казакі ў футбол гулялі»: з рыцарамі (зборная Швэцыі), мушкетэрамі (зборная Францыі) і джэнтэльмэнамі (зборная Ангельшчыны). Таксама зборная Ўкраіны на Эўра-2012 выйграла ў швэдаў 2:1 — як і ў мультфільме казакі выйгралі ў рыцараў з тым самым лікам.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць