Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі
«Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі» (па-ўкраінску: Як козаки інопланетян зустрічали) — мультфільм студыі «Кіеўнавукфільм», зьняты ў 1987 годзе[1], як восьмы з сэрыі «Усё пра казакоў».
Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі | |
Як козаки інопланетян зустрічали | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Жанр | анімацыйная камэдыя, мультфільм-прыгоды |
Рэжысэр | Уладзімер Дахно |
Аўтар сцэнару | Уладзімер Дахно, Аляксандар Касьцінскі, Уладзімер Васькоўцаў |
Кампазытар | Уладзімер Губа |
Аніматары | Мікола Бондар, Канстанцін Чыкін, Міхаіл Цітоў, Ніна Чурылава, Аляксандар Лаўроў, Людміла Ткачыкава, Н. Усьценка. |
Апэратар | Анатоль Гаўрылаў |
Гукаапэратар | Віктар Грузьдзеў |
Студыя | «Київнаукфільм» |
Краіна | УССР |
Прэм’ера | 1987 |
Сюжэт
рэдагавацьУ гэтай сэрыі казакі сустракаюць іншаплянэцянаў, карыкатурна падобных на іх саміх (Грай, Вока і Тур). Прышэльцам для вяртаньня на родную плянэту патрабуецца змазка. Казакі разам зь іншаплянэцянамі вандруюць па Эўропе ў пошуках змазкі для свайго НЛА, абараняюць Баўгарыю ад ворагаў, вынаходзяць вадаправод у Рыме і ледзь не трапляюць на вогнішча інквізіцыі ў Гішпаніі. Аднак аказваецца, што запаветная змазка ўвесь гэты час была ў казакоў пад рукой…