Кадаваньне
Кадаваньне — узьдзеяньне на сьвядомасьць і падсьвядомасьць дзеля ўтварэньня пачуцьця агіды да сьпіртовых напояў і чаканьня адмоўных наступстваў ад усялякага іх ужываньня.
Дата заснаваньня / стварэньня | 1 жніўня 1980 |
---|---|
Краіна | Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік |
Першаадкрывальнік | Аляксандар Даўжэнка |
Дата адкрыцьця | 1 жніўня 1980 |
Іншыя назвы: падшыўка, стрэсапсыхатэрапія. У жніўні 1980 году ў яго распрацаваў украінскі псыхіятар Аляксандар Даўжэнка, які працаваў у Харкаўскім навукова-дасьледчым інстытуце нэўралёгіі і псыхіятрыі. Улучае гіпнатычнае ўнушэньне, выкарыстаньне непрыемных на пах і смак рэчываў, націсканьне на вочы, а таксама нават удары электрашокам пры неўспрыемлівасьці. Паказаньнем для лячэньня служыць алькагалізм, пры якім хворы здолеў устрымацца ад алькаголю цягам 10 дзён і зьвярнуўся да лекара цьвярозым. Тэрмін кадаваньня вызначаецца ад 3-х месяцаў да 5 гадоў па ўзгадненьні пацыентам. Лячэньне ажыцьцяўляюць у веку да 60 гадоў пры адсутнасьці сэрца-судзіннай недастатковасьці, чэрапна-мазгавой траўмы і алькагольнага абстынэнтнага сындрому. Можа спалучаць псыхатэрапію з іголкарэфлексатэрапіяй, унутрывеннай азонатэрапіяй і плязмафарэзам[1].
Падшыўкай называюць дадатковае ўвядзеньне ўнутрывенна або ўнутрымышачна дысульфіраму. У 1937 годзе лекар гумавай фабрыкі ў ЗША выявіў яго ўласьцівасьць рэзка павышаць адчувальнасьць да алькаголю. Яго прапісваюць пры адсутнасьці цукровага дыябэту, міякардыту, глямэруліту ў нырках і каранарнай хваробы. Пасьля адпаведнага ўзьдзеяньня ўсялякі прыём алькаголю выклікае ваніты, галаўны боль, патлівасьць, парушэньне дыханьня і сэрцабіцьця[1].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |