Аляксандар Даўжэнка
Гэты артыкул у цяперашні момант актыўна рэдагуецца ўдзельнікам Євдоким (гутаркі). Калі ласка, ня ўносьце ў яго ніякіх зьменаў, пакуль ня зьнікне гэтае паведамленьне. У адваротным выпадку могуць узьнікнуць канфлікты рэдагаваньня. Гэтае папярэджаньне ўсталяванае 31 сакавіка 2024 году і ня мусіць прадухіляць артыкул ад рэдагаваньня больш за двое сутак. Для пазначэньня даты ўсталяваньня папярэджаньня выкарыстоўвайце канструкцыю {{падстаноўка:Р}}. |
Алякса́ндар Пятро́віч Даўжэ́нка (па-ўкраінску: Олександр Петрович Довженко, маскальск.: Алекса́ндар Петро́віч Довжэ́нко; 11 верасьня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губэрня, Маскальская імпэрыя, цяпер Чарнігаўская вобласьць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласьць, РСФСР) — украінскі кінарэжысэр, пісьменьнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Ўкраіны (1939), народны артыст Расеі (1950).
У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Ўкраінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 году — на «Масьфільме».
Творчасьць
рэдагавацьСярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Зьвяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакумэнтальныя «Бітва за нашу Савецкую Ўкраіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам зь Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філязафічныя, рамантычна прыўзьнятыя, паэтычныя, зь метафарычнасьцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклёру. Аўтар апавяданьняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесьці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесьцей «Аповесьць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).
Фільм «Зямля» ўвайшоў у сьпіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па вэрсыі Сусьветнай выставы 1958 году ў Бруселі.[3]
Прэміі й узнагароды Дзяржаўныя прэміі СССР (1941, 1949) Ленінская прэмія (1959, пасьмяротна). Бібліяграфія