Зянон Ленскі
Зяно́н Алякса́ндравіч Ле́нскі (1864, маёнтак Сула — 1927, Варшава) — беларускі мастак.
Зянон Ленскі | |
Дата нараджэньня | 1864 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1927 |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | рак |
Месца пахаваньня |
|
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, калекцыянэр мастацтва, грамадзкі дзяяч |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ленскі (неадназначнасьць).
Паходжаньне
рэдагавацьЗянон Ленскі паходзіць са старажытнага шляхецкага роду гербу Астоя. Дзед Зянона Антоні Ленскі меў у сваім уладаньні некалькі маёнткаў у Менскай губэрні і ўзначальваў менскі межавы суд. Бацька Зянона Аляксандар нарадзіўся ў 1836 годзе. Маці Сабіна Карказовіч.
Біяграфія
рэдагавацьЗянон Ленскі нарадзіўся ў 1864 годзе ў маёнтку Сула каля Койданава. Быў другім дзіцёнкам у сям’і. Ад 1875 году да 1883 году вучыўся ў Віленскай гімназіі. Потым паехаў вучыцца Горны інстытут у Пецярбург. Адначасова з заняткамі ў інстытуце Ленскі наведваў рысавальныя клясы пры Акадэміі мастацтваў. Потым ён кінуў інстытут і стаў займацца толькі мастацтвам. У акадэміі мастацтваў Ленскі быў вольным слухачом. У 1889 годзе выехаў у Мюнхэн. У 1898 ды 1911 гадох прайшлі выставы ў Менску, у 1898 годзе ў Пецярбургу, у 1900 годзе ў Кракаве, а ў 1901—1902 гадох — у Варшаве. У 1916 годзе ён уваходзіў у надзорчую раду Таварыства Аховы помнікаў. Памёр ад раку ў лістападзе 1927 году.
Творы
рэдагаваць- Партрэт Схалястыкі Карказовічавай з роду Ўняхоўскіх. 2-я пал. 1880-х гадоў.
- Партрэт княгіні Катажыны Радзівіл (1890 г.).
- Мужчынскі партрэт (1891 г.).
- Партрэт З.Піатровіча (1900 г.).
- Партрэт сястры мастака Эльжбеты Ленскай, па мужу Васілеўскай (1903 г.).