Зялёны Краж
Зялёны Краж[1] — вёска ў Беларусі. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 38 чал. (2004). Знаходзіцца за 20 км на паўднёвы захад ад места Жлобін, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Красны Бераг (лінія Бабруйск — Жлобін), за 113 км ад Гомелю.
Зялёны Краж | |
Першыя згадкі: | 1920-я |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жлобінскі |
Сельсавет: | Луцкі |
Насельніцтва: | 38 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°0′0″ пн. ш. 29°53′14″ у. д. / 53° пн. ш. 29.88722° у. д.Каардынаты: 53°0′0″ пн. ш. 29°53′14″ у. д. / 53° пн. ш. 29.88722° у. д. |
Зялёны Краж на мапе Беларусі Зялёны Краж |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1962 годзе ў вёсцы знойдзены скарб 1648 году (58 манэт ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Прусіі, Брандэнбургу, Швэдзкай Прыбалтыкі), што сьведчыць пра дзейнасьць чалавека ў гэтых месцах яшчэ ў сярэднявеччы. Сучасная вёска заснаваная ў пачатку 1920-х у выніку землеўпарадкаваньня фальварку Рэкта (1924 год). У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. У часе Вялікай Айчыннай вайны 33 жыхары загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгасу «Рэктнянскі» (цэнтар — вёска Рэкта).
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1959 — 223 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 26 гаспадарак, 38 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.