Зялёналуская лінія

лінія менскага мэтрапалітэну
(Перанакіравана з «Зялёналужская лінія»)
Зялёналуская лінія
Менскі мэтрапалітэн

Зялёналуская лінія на мапе Менскага мэтрапалітэну
Пачатак працы 7 лістапада 2020
Даўжыня, км 17,2
Колькасьць станцыяў 4
Вагонаў у складзе 5
Завантажаныя станцыі Вакзальная
Наземныя часткі няма
Электрадэпо ЦЧ-1 «Магілёўскае», у будучыні ЦЧ-3 «Слуцкае»
Зялёналуская лінія
Лагойская (станцыя мэтро) leer leer
Лагойская
Зялёны Луг (станцыя мэтро) leer leer
Зялёны Луг
Івана Мележа (станцыя мэтро) leer leer
Івана Мележа
Парк Дружбы Народаў (станцыя мэтро) leer leer
Парк Дружбы Народаў
Камароўская (станцыя мэтро) leer leer
Камароўская
Пярэспа (станцыя мэтро) leer leer
Пярэспа
Праспэкт Пераможцаў (станцыя мэтро) leer leer
Праспэкт Пераможцаў
Юбілейная плошча (станцыя мэтро)
Фрунзенская (станцыя мэтро, Менск)
leer
Юбілейная плошча
Плошча Францішка Багушэвіча (станцыя мэтро) leer leer
Плошча Францішка Багушэвіча
Вакзальная (станцыя мэтро, Менск)
Плошча Леніна (станцыя мэтро, Менск)
Чыгуначны вакзал (Менск)
Вакзальная
Кавальская Слабада (станцыя мэтро) leer leer
Кавальская Слабада
Аэрадромная (станцыя мэтро) leer leer
Аэрадромная
Немаршанскі Сад (станцыя мэтро) leer leer
Немаршанскі Сад
Слуцкі Гасьцінец (станцыя мэтро) ЦЧ-3 «Слуцкае» leer leer
Слуцкі Гасьцінец

Зялёналуская лі́нія — трэцяя лінія менскага мэтрапалітэну, першая чарга якое з 4-х станцыяў адкрытая 7 лістапада 2020 году.

Будаўніцтва вялося з 2014 году. Агулам заплянаваныя 15 станцыяў працягласьцю 17,2 кілямэтра. Зялёналуская лінія пройдзе з поўначы на поўдзень Менску. На лініі ходзяць цягнікі вытворчасьці «Штадлер Менск». Да адкрыцьця ЦЧ-3 «Слуцкае» лінію будзе абслугоўваць ЦЧ-2 «Магілёўскае».

Першапачатковае адкрыцьцё першае чаргі лініі (4 станцыі), заплянаванае на 9 жніўня (у дзень прэзыдэнцкіх выбараў), было перанесенае на лістапад з прычыны пратэстаў.

Камісія Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанавала наступныя назвы станцыяў: «Слуцкі Гасьцінец» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Каржанеўскага), «Немаршанскі парк» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на месцы аэрапорту «Мінск-1»), «Кавальская Слабада» (скрыжаваньне вул. Жукоўскага й Варанянскага), «Вакзальная» (каля чыгуначнага вакзалу), «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча» (пад аднайменнымі пляцамі)[1]. 21 траўня 2012 году рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанаваныя назвы былі зацьверджаныя, за выняткам назвы станцыі «Немаршанскі парк», якая была замененая на «Немаршанскі Сад»[2]. Пачатак будаўніцтва плянаваўся не раней за 2014 год. Таксама станцыі заплянаваныя на праспэкце Машэрава, вул. Веры Харужай, плошчы Бангалор, вул. Максіма Багдановіча, вул. Кальцова й мікрараёне Зялёны Луг, іх плянуецца пабудаваць да 2024 году[1], 14 ліпеня 2016 году яны атрымалі назвы «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская», «Парк Дружбы Народаў», «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская»[3].

Перасадачныя станцыі

рэдагаваць
Перасадка на лінію З станцыі На станцыю
  Маскоўская Вакзальная Плошча Леніна
  Аўтазаводская Юбілейная плошча Фрунзенская
  Кальцавая Аэрадромная
Плошча Бангалор
Менск-Сьвет
Парк Сяброўства Народаў