Зьнішчальны батальён (СССР, 1941)
Зьнішчальны батальён — арганізацыйная форма савецкіх паўвайсковых адзінак у 1941 годзе. Такія батальёны ствараліся ў прыфрантавой паласе ў пэрыяд нямецкага наступленьня 1941 году, дзеля выкананьня дырэктывы УКП(б) (28 чэрвеня 1941) па стварэньні «выпаленай зямлі» для нямецкіх войскаў — зьнішчэньня жыльлёвага фонду, матэрыяльных рэсурсаў і інш. Пачатак арганізацыі такіх батальёнаў быў пакладзены пастановамі ЦК УКП(б) (2 ліпеня 1941) і СНК БССР і ЦК КП(б)Б (6 ліпеня 1941).
Гады існаваньня | 24 чэрвеня 1941 — 1954 |
---|---|
Краіна | СССР |
Тып | паўвенныя войскі |
Функцыя | нутраная бясьпека |
Колькасьць | каля 328 000 |
Камандная структура | НКУС, Узброеныя сілы СССР |
Марш | Інтэрнацыянал |
Удзел у | |
Вядомыя камандзіры |
Дзьмітры Крамарчук Міхаіл Пастэрнак |
Асабовы склад батальёнаў складалі дабраахвотнікі зь ліку тых, хто не падлягаў мабілізацыі. Для ідэйнага ўмацаваньня ў асабовы склад уводзіліся камсамольскія і савецкія, напрыклад, калгасныя дзеячы. На камандаваньне батальёнамі прызначаліся афіцэры НКУС або кіраўнікі структур Камуністычнай партыі на ўзроўні раёну і вышэй.
За ліпень 1941 ва ўсёй прыфрантавой паласе былі створаныя 1755 зьнішчальных батальёнаў (каля 328 тыс. чал.).
У БССР за ліпень — жнівень 1941, галоўным чынам у Віцебскай, Гомельскай, Палескай і Магілёўскай вобласьцях, былі створаныя 78 зьнішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чал.). Частка іх асабовага складу пазьней увайшла ў склад партызанскіх атрадаў.
Літаратура
рэдагаваць- Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 5. Беларусь у 1917—1945. — Мн. : Экаперспектыва, 2006. — 613 с.; іл. ISBN 985-469-149-7. С.482.
- Мірановіч Яўген. Найноўшая гісторыя Беларусі. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2003. — 243 с. ; іл. ISBN 5-94716-032-3. С.126—130.
- Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). — Мн. : Экаперспектыва, 2005. — 279 с. ISBN 985-469-150-0. С.100.