Зьміцер Сурановіч

расейскі аўтагоначнік беларускага паходжаньня

Дзьмі́тры І́гаравіч Сурано́віч (нар., 27 чэрвеня 1995, Менск, Беларусь) — прафэсійны расейскі аўтагоначнік беларускага паходжаньня.

Дзьмітры Сурановіч
Краіна Расея Расея
Беларусь Беларусь
Нарадзіўся 27 чэрвеня 1995(1995-06-27) (28 гадоў)
Скончыў кар’еру 2013
Чэмпіянат Эўропы Формулы-3
Каманды Фортэк Мотаспорт
Праведзеных гонак 3
Здабытых перамог 0
Стартавых лідэрстваў 0
Найхутчэйшых колаў 0
Ранейшыя сэрыі
  • 2012
  • 2012
  • 2011

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў займацца картынгам з 2008 року. Фіналіст Кубка сьвету і Кубка Эўропы ў катэгорыі KF3 (2008). Чэмпіён Расеі ў катэгорыях KF3 і KF2 2009 і 2010 рокаў адпаведна[1].

У 2011 року, дасягнуўшы 16-гадовага веку, перайшоў у гонкі з адкрытымі коламі, далучыўшыся да каманды Формулы Абарт «Эўранова Рэйсінг(d)». У гэтым сэзоне правёў чатыры заключныя этапы, набраўшы і ў італьянскай, і ў эўрапейскай сэрыях па адным пункце.

У 2012 року Зьміцер Сурановіч перайшоў у каманду «Віктары Мотар Рэйсінг» дзеля ўдзелу ў гоначнай сэрыі Таёты(d). На этапе ў Тымару ўпершыню трапіў на подыюм, заняўшы 2-е месца[2]. У гэтым жа годзе Зьміцер Сурановіч дэбютаваў у сэрыі GP3 за каманду Маруся(d) Мэйнар Рэйсінг(d), дзе быў дыскваліфікаваны пасьля другой гонкі за ігнараваньне чорных і аранжавых сьцягоў і за ўчыненьне сутыкненьня з Конарам Дэлі.

У сэзоне 2013 року Зьміцер Сурановіч дэбютаваў у эўрапейскай Формуле-3 за каманду Фортэк(d). Аднак пасьля першай гонкі скончыў выступы праз адсутнасьць фінансаў. Неўзабаве пасьля скончыў гоначную кар’еру.

Статыстыка

рэдагаваць
Сэзон Сэрыя Каманда Гонкі Перамогі Поўлы Найх. колы Подыюмы Пункты Месца
2011 Эўрапейская сэрыя Формулы Абарт Эўранова Рэйсінг ад Фортэк 8 0 0 0 0 1 25-е
Італьянская сэрыя Формулы Абарт 4 0 0 0 0 1 24-е
2012 Гоначная сэрыя Таёты Віктары Мотар Рэйсінг 9 0 0 0 1 319 9-е
Сэрыя GP3 Маруся Мэйнар Рэйсінг 15 0 0 0 0 0 23-е
2013 Адкрыты чэмпіянат Бразыліі Формулы-3 Хайтэк Рэйсінг Бразылія 1 0 0 0 1 няма 2-е
Чэмпіянат Эўропы Формулы-3 Фортэк Мотаспорт 3 0 0 0 0 0 33-е

(ключ) Вылучаныя тоўстым гонкі пазначаюць поўл-пазыцыю; вылучаныя курсівам — найхутчэйшае кола. «ГОН» азначае асноўную гонку, «СПР» азначае спрынт.

Год Каманда 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Залік Пункты
2012 Маруся Мэйнар Рэйсінг КАТ
ГОН

11
CAT
СПР

Сых
МАН
ГОН

16
МАН
СПР

Дск
ВАЛ
ГОН

Сых
ВАЛ
СПР

15
СЫЛ
ГОН

22
СЫЛ
СПР

20
ГОК
ГОН

15
ГОК
СПР

14
ХУН
ГОН

Сых
ХУН
СПР

16
СПА
ГОН

22
СПА
СПР

18
МНЦ
ГОН

22
МНЦ
СПР

НеС
23-і 0

Бацька, Ігар Сурановіч — беларускі прадпрымальнік, топ-мэнэджар, інвэстар, гулец хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі[3].

Зьміцер займаецца таксама лучніцтвам і тэнісам. У 2017 атрымаў навуковую ступень у лікавым аналізе.

  1. ^ Кабановский, Александр (3 лютага 2012) GP3: Дмитрий Суранович подписал контракт с Marussia Manor (рас.) F1News.Ru Праверана 22 чэрвеня 2024 г.
  2. ^ Кабановский, Александр (23 студзеня 2012) Дмитрий Суранович поднялся на подиум Toyota Racing Series (рас.) F1News.Ru Праверана 22 чэрвеня 2024 г.
  3. ^ Што зьвязвае Віктара Лукашэнку з банкаўскай групай „Rothschild“? Расказваем пра палёт старэйшага сына Лукашэнкі ў Італію Аналітыка. Белсат (8 верасьня 2022). Праверана 22 чэрвеня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць