Зьмеядзержнік
Зьмеядзержнік (па-лацінску: Ophiuchus, Oph) — буйное экватарыяльнае сузор’е, празь якое праходзіць экліптыка. Зьмеядзержнік быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II ст., і застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Графічна сузор’е звычайна адлюстроўвалі як чалавека, што хапае Зьмяю. На Беларусі можна назіраць Зьмеядзержніка ўвесну ды ўлетку.[1]
Зьмеядзержнік | |
Лацінская назва | Ophiuchus |
---|---|
· у родным склоне | Ophiuchi |
· скарот | Oph |
Простае ўзьняцьцё | 17г |
Схіленьне | −8° |
Квадрант | SQ3 |
Плошча | 948 кв. гр. (11-е) |
Зорак паводле Баера/Флэмстыда | 62 |
Зорак з плянэтамі | 13 |
Зорак ярчэй за 3.00m | 5 |
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) | 11 |
Найярчэйшая зорка | α Oph (Рас Альгаге) (2,08m) |
Найбліжэйшая зорка | Зорка Барнарда (5,98 сьв. г., 1,83 пк) |
Аб’екты Мэсье | 7 |
Мэтэорныя патокі |
|
Памежныя сузор’і | |
Назіраецца ў шыротах паміж +80° і −80°. Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу ліпеня. |
Цяперашняя лацінская назва — Ophiuchus — зьяўляецца грэцкім барбарызмам: Ὀφιοῦχος. Раней яно было вядома пад назвай Serpentarius што зьяўляецца простай калькай.
Зьмеядзержнік і задыяк
рэдагавацьЗьмеядзержнік — адно з 13 сузор’яў, якія перасякае экліптыка,[2] за гэта яго празвалі «13-м знакам задыяку». Аднак гэта зьяўляецца вынікам блытаньня паняткаў «знак» і «сузор’е». Пад знакамі задыяку разумеюць падзел экліптыкі на 12 кавалкаў па 30° (прыкладная адлегласьць, якую праходзіць Сонца за месяц); пагатоў у заходняй астралёгіі сузор’і выраўнаныя такім чынам, што вясновае раўнадзенства прыпадае на граніцу паміж Авенам і Рыбамі. З другога боку, сузор’і — гэта рознамерныя кавалкі неба, створаныя для групаваньня зорак. Задыякальныя сузор’і маюць хіба што ўскосную сувязь са знакамі задыяку. Так, у заходняй астралёгіі сузор’е Вадаліў адпавядае знаку Рыбаў, а Зьмеядзержнік — Стральцу. Прычынай гэтага зьяўляецца павольнае ссоўваньне часу, калі Сонца праходзіць праз пэўнае задыякальнае сузор’е, а знакі задыяку былі прывязаныя да сваіх часавых прамежкаў яшчэ грэкамі і бабілёнцамі — стваральнікамі задыяку.[3][4] Гэта зьяўляецца вынікам папярэджаньня раўнадзенстваў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кароткі тлумачальнік астранамічных тэрмінаў Аструм 8 Архіўная копія
- ^ Shapiro, Lee T. Constellations in the zodiac The Space Place. NASA.
- ^ Aitken, R. G. Edmund Halley and Stellar Proper Motions // Astronomical Society of the Pacific Leaflets. — 1942. — № 4 (164).
- ^ Redd, Nola Taylor Constellations: The Zodiac Constellation Names space.com
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЗьмеядзержнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў