Арол (па-лацінску: Aquila) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба. У грэцкай міталёгіі Арол сымбалізаваў птушку, якую паслаў Зэўс для выкраданьня Ганімэда.

Арол
Арол
Лацінская назва Aquila
 · у родным склоне Aquilae
 · скарот Aql
Простае ўзьняцьцё 20г
Схіленьне +5°
Квадрант NQ4
Плошча 652 кв. гр. (22-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 65
Зорак з плянэтамі 9
Зорак ярчэй за 3.00m 3
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 2
Найярчэйшая зорка Альтаір (α Aql) (0,76m)
Найбліжэйшая зорка Альтаір (α Aql)
(16,77 сьв. г., 5,13 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і Страла
Гэркулес
Зьмеядзержнік
Хвост Зьмяі
Шчыт
Стралец
Казярог
Вадаліў
Дэльфін
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −75°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу жніўня.

Арол ляжыць усяго ў некалькіх градусах на поўнач ад нябеснага экватару. Яго галоўная зорка, Альтаір — вяршыня летня-восеньскага трыкутніка. Лепей усяго сузор’е назіраць улетку, бо яно ляжыць у плоскасьці Млечнага Шляху. З-за такога разьмяшчэньня ў сузор’я бачна шмат розных скупнасьцяў і туманнасьцяў, але яны цьмяныя. Ароч таго, у сузор’і толькі некалькі галяктык.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Сузор’е Арол, бачнае няўзброеным вокам.

Арол быў адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Да Пталемэя пра Арла ўзгадвалі Эўдокс КнідзкіIV ст. да н. э.) і АратIII ст. да н. э.). Цяпер Арол уваходзіць у склад 88 сучасных сузор’яў, вызначаных Міжнародным астранамічным зьвязам. У грэка-рымскай міталёгіі Арол сымбалізаваў арла Зэўса/Юпітэра, які трымаў у капцюрох молніі свайго гаспадара. Акрамя таго, сузор’е асацыюецца з арлом, якога паслаў Зэўс на выкраданьне Ганімэда, каб зрабіць таго чашнікам для багоў.[1]

19 зорак былі зьмешчаныя Пталемэем адразу ў сузор’е Арла і Антыноя (цяпер састарэлае сузор’е, ня ўключанае ў лік 88 дзейсных; было названае за імпэратарам Адрыянам). Часам падобнае разьмеркаваньне прыпісваюць Тыха Брагэ, але апошні аднёс да Арла 12 зорак, а для Антыноя — сем. Ёган Гэвэліюс залічыў у сузор’е Арла 23 зоркі, у сузор’е Антыноя — 19.[2]

Імаверна, што старажытнагрэцкі Арол быў пазычаны ў бабілёнцаў, у якіх Арол знаходзіўся ў тым самым месцы.[3]

Значныя аб’екты

рэдагаваць
  1. ^ Ridpath 2001. С. 80—82.
  2. ^ «Aquila (constellation)» у Энцыкляпэдыі Брытаніка, выданьне 1911 году.
  3. ^ White 2008. С. 95.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ridpath, Ian Stars and Planets / Illustrated by Wil Tirion. — 3rd ed. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • White, Gavin Babylonian Star-lore. — 2nd edition. — Solaria Pubs, 2008. — ISBN 978-0-9559037-0-0

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Арол (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты:   20г 00х 00с, +05° 00′ 00″