Зрынскі мост
Зрынскі мост (па-харвацку: Zrinski most, па-вугорску: Zrínyi híd) — мост, які злучае харвацкую аўтамагістраль А4 і вугорскую аўтамагістраль М7, а таксама праходзіць цераз раку Муру. Па мосьце праходзіць вугорска-харвацкая мяжа. Сумесны пагранічны кантрольна-прапускны пункт разьмешчаны на поўнач ад моста. Мост зьяўляецца часткай буйнога транспартнага калідора ў Харватыі і Вугоршчыне, а таксама часткай эўрапейскіх маршрутаў E65 і E71, а таксама агульнаэўрапейскага калідора Vb.
Мост складаецца з двух 15-мэтровых паралельных канструкцыяў, кожная зь якіх нясе праезную частку дарогі. Будаўніцтва моста было абвешчана ў 2007 годзе харвацкім і вугорскім урадам пасьля сумеснай сэсіі. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 22 кастрычніка 2008 году, то бок мост стаў апошняй часткай маршруту аўтастрады, якая злучае сталіцы Вугоршчыны і Харвавыі, а таксама харвацкі порт Рыека[1].
Мост быў распрацаваны кампаніяй «Uvaterv» і пабудаваны кампаніяй «Hidroelektra-Niskogradnja» коштам у 8 млн эўра. Аплата была падзелена пароўну паміж краінамі[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б «Hidroelektra dovršava most Goričan-Letenye». Poslovni dnevnik.