Знак плюс-мінус

матэматычны сымбаль

Знак плюс-мі́нус (±) — матэматычны сымбаль, які ставіцца перад некаторым выразам і азначае, што значэньне гэтага выраза можа быць як станоўчым, так і адмоўным. Часта выкарыстоўваецца, напрыклад, для ўказаньня[1]:

  • межаў зьмены якіх-небудзь парамэтраў;
  • інструмэнтальнай дакладнасьці вымярэньня фізычнай велічыні;
  • чаканага роскіду значэньняў статыстычна вымеранага парамэтра;
  • інтэрвалу значэньняў выніку ў набліжаных матэматычных вылічэньнях.
Знак плюс-мінус
(І знак ∓)
±
Выява
  ¤ | & + ± - _  
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
±: plus-minus sign
: minus-or-plus sign
Юнікод ±: U+00B1
: U+2213
HTML гл. ніжэй
UTF-16 ±: 0x00B1
URL-код ±: %C2%B1
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Прыклады

рэдагаваць

Прыклад 1: фраза «напруга ў сетцы павінна быць 220 ± 4,5 вольт» азначае, што напруга павінна быць у дыяпазоне ад 215,5 да 224,5 вольт.

Прыклад 2, дзе сымбаль «плюс-мінус» трэба разумець літаральна, як указаньне альтэрнатывы з двух варыянтаў — вядомая формула для вылічэньня двух каранёў квадратнага раўнаньня[2]  :

 

Гэтая формула — кампактны запіс, якая абʼядноўвае формулы для першага й другога кораня:

 

Прыклад 3, аналягічны другому, трыганамэтрычны:

 

Прыклад 4. Тут тлумачэньне знака плюс-мінус іншае: трэба абраць знак адначлена ў залежнасьці ад яго нумара ў шэрагу:

 

Гісторыя

рэдагаваць

Знак плюс-мінус зьявіўся ў Альбэра Жырара (1626), які запісваў гэты сымбаль наступным чынам:  (францускае слова ou у перакладзе азначае «або»). Сучасны выгляд сымбалю надаў Ўільям Адрэд у 1631 годзе[3][4].

Знак мінус-плюс

рэдагаваць

У знака плюс-мінус ёсьць варыянт: знак мі́нус-плюс (). Ён выкарыстоўваецца сумесна з адным ці некалькімі знакамі плюс-мінус і азначае, што знаку плюс у плюс-мінусе строга адпавядае знак мінус у мінус-плюсе, і назад. Прыклад:

 

Гэта кампактны запіс двух формул:

 

Часам падобнай выявай выкарыстоўваюць іншыя знакі, напрыклад больш-менш  : выраз

 

азначае дзьве няроўнасьці

  і  

Іншыя выпадкі ўжываньня

рэдагаваць

У шахматнай натацыі сымбаль ± азначае, што пасьля адпаведнага ходу перавагу маюць белыя, а сымбаль ∓ — што перавага ў чорных.

Сымбаль Код у
Юнікодзе
Назва
ў Юнікодзе
Назва HTML
16
HTML
10
HTML
абазн.
  U+00B1 Plus-minus sign Сымбаль плюс-мінус ± ± ±
  U+2213 Minus-or-Plus sign Сымбаль мінус-плюс ∓ ∓
  1. ^ Weisstein, Eric W. «Plus or Minus». mathworld.wolfram.com. Retrieved 2020-08-28. (анг.)
  2. ^ «Definition of PLUS/MINUS SIGN». www.merriam-webster.com. Retrieved 2020-08-28.  (анг.)
  3. ^ Александрова Н. В. История математических терминов, понятий, обозначений: Словарь-справочник. — 3-е изд. — СПб.: ЛКИ, 2008. — С. 127. — 248 с. — ISBN 978-5-382-00839-4(рас.)
  4. ^ Cajori, Florian (1928), A History of Mathematical Notations, Volume I: Notations in Elementary Mathematics, Open Court, p. 245 (анг.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Cajori F. A History of Mathematical Notations. Vol. 1 (1929 reprint). — NY: Cosimo, Inc., 2007. — xvi + 456 p. — ISBN 978-1-60206-684-7.
  • Mazur J. Enlightening Symbols: A Short History of Mathematical Notation and Its Hidden Powers. — Princeton: Princeton University Press, 2014. — 312 p. — ISBN 978-0-69115-463-3.