«Знак бяды» — аповесьць беларускага пісьменьніка Васіля Быкава, напісаная ў 1982 годзе. Адзін з найлепшых твораў Васіля Быкава і ўсёй беларускай літаратуры. Адзначана Ленінскай прэміяй у 1986 годзе. У тым жа годзе па сюжэту аповесьці быў зьняты фільм.

Знак бяды
па-беларуску: Знак бяды
Вокладка кнігі 1984 году выданьня
Жанр: аповесьць
Аўтар: Васіль Быкаў
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 1982
Публікацыя: 1984[1]
Электронная вэрсія

Сюжэт рэдагаваць

Быкаў у сваім творы распавёў пра лёс аднае беларускае сям’і, якой за два дзесяцігодзьдзі ўдалося пабываць у двух гіенах — камуністычнай і фашыстоўскай.

Пачынаецца аповесьць апісаньнем спаленага хутару, які як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героі Сьцепаніда і Пятрок Багацькі. Дзеяньне адбываецца ў першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны, хаця нямала старонак у аповесьці адведзена перадваеннаму жыцьцю. Праз успаміны галоўных герояў Быкаў паказвае пэрыяд масавай калектывізацыі на Лепельшчыне ў 1937 годзе. Сьцепаніда — былая парабчанка ў пана Адольфа Якімоўскага — заўсёды верыла ў справядлівасьць і перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасьці сваё не пабудуеш. Таму яна рашуча выступіла супраць раскулачваньня сваіх аднавяскоўцаў, зьбірала подпісы ў абарону старшыні Лявона (адправіла нават Петрака ў Менск да Чарвякова). Не магла зьмірыцца Сьцепаніда і з новымі парадкамі гітлераўцаў, змагалася зь імі, як магла: схавала газу, пазбавіўшы тым немцаў сьвятла; схавала ў лесе парсючка; укінула ў глыбокі калодзеж нямецкую вінтоўку.

Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў акупацыі, улагоджвае паліцэйскіх самагонкай, паслухмянасьцю дагаджае фашыстам, намагаецца выжыць у любой сытуацыі, не губляючы чалавечых рысаў і не пераступаючы Божых запаведзяў.

Экранізацыя рэдагаваць

У 1986 годзе па матывах аповесьці Міхаілам Пташуком быў зьняты фільм, які атрымаў шмат кінапрэмій, а на кінафэстывалі ў Югаславіі стаў першым, абыйшоўшы «Узвод» Олівэра Стоўна, за што амэрыканскі рэжысэр зладзіў банкет у гонар Пташука.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць