Заходнегерцагавінскі кантон
Заходнегерцагавінскі кантон (па-басьнійску: Zapadnohercegovački kanton, па-харвацку: Zapadnohercegovačka županija, па-сэрбску: Западнохерцеговачки кантон) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шырокі Брыег.
Заходнегерцагавінскі кантон | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны |
Адміністрацыйны цэнтар | Шырокі Брыег |
Дата ўтварэньня | 12 чэрвеня 1996 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Код ISO 3166-2 | BA-08 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьЗаходнегерцагавінскі кантон разьмешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Босьніі і Герцагавіны, і адпаведна сваёй назьве займае заходнія раёны Герцагавіны. Адміністрацыйным цэнтрам кантона зьяўляецца Шырокі Брыег. Праз кантон працякаюць тры ракі — Лішціца, Трэбіжат, Рычына. Найвышэйшы пункт кантона — вяршыня Плочна (2228 м) горнага сьцягу Чвршніца.
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя падрыхтоўкі стварэньня дадзенага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўтварэньня пачынаецца 18 сакавіка 1994 году падпісаньнем Вашынгтонскага пагадненьня аб спыненьні агню паміж самаабвешчанай Харвацкай рэспублікай Герцаг-Босна і басьнійскімі мусульманамі. А ў сьнежні 1994 году дэкляруецца стварэньне кантону з наступным афіцыйным абвяшчэньнем 26 сакавіка 1996 году, як аднаго зь дзесяці кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны.
Насельніцтва
рэдагавацьАбсалютную большасьць насельніцтва складаюць харваты. Паводле перапісу 2013 году насельніцтва Заходнегерцагавінскага кантона склала 94 989 жыхароў пры шчыльнасьці 69,7 чал/км². У той час агульная колькасьць хатніх гаспадарак была 25 081, а сярэдняя колькасьць асобаў у адной дамашняй гаспадарцы сягала 3,77. Працаздольнага насельніцтва — 67,7 %. Пераважную большасьць насельніцтва складаюць каталікі, якія адносяць сябе да харватаў. Невялікае і раней у рэгіёне сэрбскае насельніцтва было значна скарочана ў гады Другой сусьветнай вайны ў выніку зьнішчэньня харвацкімі ўсташамі, буйным асяродкам якіх былі Любушкі.
Склад насельніцтва ў межах сёньня існуючага Заходнегерцагавінскага кантона:
2013
рэдагаваць1991
рэдагаваць- Харваты — 86 164
- Мусульмане — 1 611
- Сэрбы — 231
- Югаславы — 278
- Іншыя — 708
Гаспадарка
рэдагавацьАдна з галоўных пераваг гаспадарчага разьвіцьця Заходнегерцагавінскага кантону ў яго зручным геаграфічным разьмяшчэньні на граніцы з Харватыяй, а значыцца і з Эўразьвязам — так праз рэгіён праходзіць панэўрапейскі аўтатранспартны калідор 5C (яго часткай зяўляецца Аўтадарога A1 па ўнутранай нумэрацыяй Босьніі і Герцагавіны). Таксама сярод пераваг прыродныя рэсурсы, паміж якіх — ветра- і сонцаэнэргетычныя, турыстычныя (рэкрэацыйныя), і вельмі ўрадлівыя глебы.
.