Замірэньне Расеі і Ічкерыі (1996)

Замірэньне Расеі й Ічкерыі (Сумесная заява аб прынцыпах вызначэньня асноваў узаемінаў) — расейска-чачэнскае пагадненьне, падпісанае 31 жніўня 1996 году ў Хасаўюрце (Дагестан). Было падставай для замірэньня й вываду расейскага войска зь Ічкерыі. Абазначыла заканчэньне Першай расейска-чачэнскай вайны. Падпісана пад ціскам чачэнскага войска, якое ўсімі сіламі спрабавала прымусіць Расею да вываду войскаў з Чачэніі шляхам баёў за Грозны, Аргун і Гудэрмэс. Прадугледжвала дасягненьне да 31 сьнежня 2001 году Пагадненьня аб асновах узаемінаў, «якія вызначаюцца ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права».

Перамоўнікі

рэдагаваць

Перадумовы

рэдагаваць

22 жніўня 1996 г. у сяле Новыя Атагі(ce) (Шалінскі раён(en)) начальнік Найвышэйшай вайсковай рады Ічкерыі Аслан Масхадаў і сакратар Рады бясьпекі Расеі Аляксандар Лебедзь падпісалі Пагадненьне аб неадкладных захадах па спыненьні агню і баявых дзеяньняў у г. Грозны і на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі. Пры гэтым расейскі бок абавязаўся ажыцьцявіць «вывад фэдэральных войскаў з тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі» да канца жніўня[1].

Вынікам угоды быў вывад расейскага войска з Ічкерыі й канец Першай расейска-чачэнскай вайны. 12 траўня 1997 г. у Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі:

  1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»;
  2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[2].

На думку амэрыканскага прафэсара юрыспрудэнцыі Фрэнсыса Бойла, паводле дамовы Расея дэ-факта прызнала Ічкерыю згодна з нормамі міжнароднага права[3]

Аднак у 1999 годзе пачалася Другая расейска-чачэнская вайна.

  1. ^ Аслан Масхадаў, Аляксандар Лебедзь. Пагадненьне аб неадкладных захадах па спыненьні агню і баявых дзеяньняў у г. Грозны і на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі (анг.) // Аддзел палітычных справаў ААН, 2014 г. Праверана 24 ліпеня 2014 г.
  2. ^ Аслан Масхадаў, Барыс Ельцын. Дамова аб міры і прынцыпах узаемінаў між Расейскай Фэдэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя (анг.) // Інстытут дасьледаваньня міжнародных канфліктаў Унівэрсытэту Ольстэру(en), 2010 г. Праверана 24 ліпеня 2014 г.
  3. ^ Boyle, Francis. Independent Chechnya: Treaty of peace with Russia of 12 May 1997 // Hartford Web Publishing. — 1997.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць