Залатая вольнасьць

Залата́я во́льнасьць (па-лацінску: Aurea Libertas; па-польску: Złota Wolność) — адна са зьяваў у ўнікальнай арыстакратычнай палітычнай сыстэме Польскага каралеўства (1385—1569) і пазьней, пасьля Люблінскай уніі (1569), у Рэчы Паспалітай. У гэтай сыстэме ўся шляхта валодала роўнымі і шырокімі правамі і прывілеямі. Кожны шляхціч меў права абірацца на пасады і судзіцца з кожным шляхцічам, панам і магнатам на роўных. Пасады надаваліся каралём, але былі пажыцьцёвымі. Шляхта мела манаполію на ўдзел у палітычным жыцьці і заканадаўчым органе, Вальным сойме, рашэньні соймаў з 1649 г. г. павінны былі прыймацца адзінагалосна liberum veto. Абіраньне на агульным сойме караля, які пры абраньні абавязаны быў падпісаць "Пакты канвента", і выконваць іх пад час свайго праўленьня. Кожны новы кароль пераабіраўся пановаму , пацьверджваючы старыя законы і дапаўняючы іх новымі абяцаньнямі. у выпадку парушэньня каралём правоў шляхты яна мела права законнага ўзброенага паўстаньня супраць тыраніі — права рокаша.

Выбары караля ў 1573 годзе. Карціна Яна Матэйкі

Залатая вольнасьць была ўнікальнай зьявай у век абсалютызму ў Эўропе. У выніку злоўжываньняў залатой вольнасьцю і правам «liberum veto» цэнтральная ўлада ў Рэчы Паспалітай аслабла, што дазволіла суседзям Польшчы (Расеі, Аўстрыі і Прусіі) паралізаваць дзяржаву і зьдзейсьніць тры Падзелы Рэчы Паспалітай.