Загнаныя камяні
«Загнаныя камяні» (па-баўгарску: Побити камъни, «Каменны лес», «Дзілікташ» (ад па-турэцку: dikili taş — увагнаны камень), «Пабітыя камяні») — скальныя ўтварэньні ў Баўгарыі, знаходзяцца за 18 км ад Варны абапал дарогі Варна — Сафія паблізу вёсак Слынчава, Банава і Страшымірава і гораду Дзеўня. Разьмешчаныя вялікімі і малымі групамі на плошчы 7 км².
па-баўгарску: Побити камъни | |
катэгорыя VI (ахоўная тэрыторыя з устойлівым выкарыстаньнем прыродных рэсурсаў) паводле МСАП | |
Разьмяшчэньне | Варненская вобласьць |
---|---|
Каардынаты | 43°14′46″ пн. ш. 27°39′59″ у. д. / 43.24611° пн. ш. 27.66639° у. д.Каардынаты: 43°14′46″ пн. ш. 27°39′59″ у. д. / 43.24611° пн. ш. 27.66639° у. д. |
Плошча | 2,53 км² |
Заснаваны | 1937 |
Уяўляюць сабой каменныя калёны вышынёй ад 5 да 7 м (некаторыя да 10 м), таўшчынёй ад 0,3 да 3 м рознага перасеку. Калёны ня маюць цьвёрдага грунту, парожнія і запоўненыя пяском.
Існуе некалькі гіпотэз іх паходжаньня, якія можна аб’яднаць у дзьве асноўныя групы — арганічнага і неарганічнага паходжаньня. Першая зь іх тлумачыць узьнікненьне калён зграмаджэньнем караляў і водарасьцяў; паводле другой іхняя прызматычная форма — вынік выпятрэньня горных парод, накшталт «Дарогі волатаў» у Паўночнай Ірляндыі, або ўтварэньня пясчана-вапняковых канкрэцый. Каб захаваць унікальны аб’ект, у 1937 годзе скалы былі абвешчаныя помнікам прыроды.
Галерэя
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Юдович Я. Э., Ветошкина О. С., Кетрис М. П. Болгарский геологический феномен // Вестник института геологии Коми научного центра Уральского отделения РАН. — 2009. — Вып. 2. — С. 12-15.
- Динев Л., Мишев К. Болгария: краткая география. — М.: Издательство «Мысль», 1973. — С. 360. — 368 с.
- Баньковский Л., Баньковская В. Что такое «Побитые камни»? // Химия и жизнь : журнал. — М., 1972. — № 6. — С. 76-79.
- Dimitrov, Lyubomir Pobiti Kamani (Bulgarian). Varna-bg.com.
- de Boever E., Birgel D., Thiel V., Muchez P., Peckmann J., Dimitrov L., Swennen R. 2009. The formation of giant tubular concretions triggered by anaerobic oxidation of methane as revealed by archaeal molecular fossils (Lower Eocene, Varna, Bulgaria. Palaeogeography, Palaeoclimatology, Palaeoecology 280, 23-36.
- Московский государственный университет им. М. В. Ломоносова Вестник Московского университета: География, Том 21 // Изд-во Московского университета : журнал. — М., 1966. — № 21. — С. 71.