Забалоцьце (гміна Нурэц-Станцыя)
Забало́цьце (па-польску: Zabłocie, па-падляску: Zábołotie[1]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Нурэц-Станцыя.
Забалоцьце | |
польск. Zabłocie | |
Першыя згадкі: | першая палова 17 ст. |
Былая назва: | Паканева-Забалоцьце |
Мясцовая назва: | Zabołotie |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сямяціцкі |
Гміна: | Нурэц-Станцыя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-330 |
Нумарны знак: | BSI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°32′0″ пн. ш. 23°1′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.01667° у. д.Каардынаты: 52°32′0″ пн. ш. 23°1′0″ у. д. / 52.53333° пн. ш. 23.01667° у. д. |
Забалоцьце |
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі этнічныя каталікі і палякі(парафія Сьв. Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[2]) ды беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Барбары ў Мілейчыцах).
Гісторыя
рэдагавацьПершы фальварак быў заснаваны тут у першай палове 17 ст. у мяжах паканеўскай каралеўскай уласнасьці. Толькі пасьля 1792 г. маёнтак апынуўся ў прыватных руках - сьпярша пражывала тут Фэліцыянна Кужэнецкая (яна заснавала сядзібу з паркам), пасьля Вільчэўскія (уладальнікі невяліага маёнтку Максімоўшчына)[3]. У міжваенны пэрыяд Забалоцьце прыналежала да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 112 чалавек у фальварку (93 каталікоў, 8 праваслаўных і 1 габрэй; палякамі было запісаных 103 жыхароў, 7 беларусамі, 1 жыдом і 1 расейцам) ды 155 чалавек у вёсцы (134 праваслаўных, 12 каталікоў і 9 габрэяў; палякамі было запісаныя 91, беларусамі 64)[4]. Да 1939 г. маёнткам уладалі Віслоцкія[3].
Зноскі
рэдагаваць- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 21
- ^ MILEJCZYCE – Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (пол.). Diecezja drohiczyńska. Праверана 28 чэрвеня 2016 г.
- ^ а б Ewa Bończak-Kucharczyk, Józef Maroszek Zabłocie (пол.) Historyczne kompozycje ogrodowe i parkowe wschodniej Polski Праверана 29 чэрвеня 2016 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 23 (пол.) Праверана 28 чэрвеня 2016 г.