Жэрэмі Марэль
францускі футбаліст
Жэрэмі́ Марэ́ль (па-француску: Jérémy Morel; нарадзіўся 2 красавіка 1984 году, Ляр’ен, Францыя) — колішні францускі футбаліст, левы абаронца. Раней абараняў колеры нацыянальнай зборнай Мадагаскару, за якую ён атрымаў права выступаць празь месца нараджэньня свайго бацькі.
Жэрэмі Марэль | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 2 красавіка 1984[1][2] (40 гадоў) | |
Рост | 172 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002—2011 2011—2015 2015—2019 2019—2020 2020—2022 2022—2023 |
Ляр’ен Алімпік Марсэль Алімпік Ліён Рэн Ляр’ен Мантаньярд |
214 (12) 120 (2) 105 (0) 21 (1) 37 (0) 18 (0) |
Зборныя | ||
2018—2023 | Мадагаскар | 15 (1) |
Кар’ера
рэдагавацьМарэль дэбютаваў за «Ляр’ен» ва ўзросьце 19 гадоў, выйшаўшы на замену Пап Малік Дыёпа, калі клюб атрымаў хатнюю паразу зь лікам 0:1 ад «Геньёну» 19 красавіка 2003 году. У клюбе з роднага гораду правёў амаль дзесяць сэзонаў[3].
19 чэрвеня 2011 году Марэль пакінуў «Ляр’ен» і далучыўся да клюбу «Алімпік» (Марсэль), падпісаўшы кантракт да 30 чэрвеня 2015 году.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Статыстыка на LFP.fr
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball