Жавускія
(Перанакіравана з «Жэвускія»)
Жавускія (Žavuskija; польск. Rzewuscy) — шляхецкі род гербу «Крыўда».
![]() Герб «Крыўда» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | графы |
Прызнаныя ў | Расейская імпэрыя |
Паходзіць з Падляшша, упершыню згадваецца ў дакумэнтах за 1541 у зьвязку з Крыштапам Жавускім. Значнае ўзвышэньне роду адбылося ў XVIII ст., калі Станіслаў Жавускі набыў у спадкаемцаў Яна Сабескага Падгорацкі замак і навакольныя землі.
Ад старэйшага сына Вацлава Пятра Жавускага ўтварылася іншая галіна роду, якая валодала маёнткам Паграбішча на Падольлі.
У 1856 атрымаў тытул графаў Каралеўства Польскага.
Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць
- Лявон Крэўза-Жавускі (?—1639) — арцыбіскуп смаленскі
- Станіслаў Матэвуш Жавускі (1662—1730) — гетман вялікі каронны
- Вацлаў Пётар Жавускі (1706—1779) — гетман вялікі каронны
- Станіслаў Фэрдынанд Жавускі (1737—1786) — харунжы вялікі літоўскі
- Адам Лаўрын Жавускі (1760—1825) — кашталян віцебскі
- Генрык Жавускі (1791—1866) — польскі пісьменьнік
- Эвэліна Жавуская (1801—1882) — жонка Анарэ дэ Бальзака
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія роду Жавускіх
Канстанцыя Жавуская (зь Люббамірскіх)
Францішка Жавуская (з Цэтнэраў)
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Жавускія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў