Смаленскія ўніяцкія арцыбіскупы
Смаленскія ўніяцкія арцыбіскупы – біскупы уніяцкай царквы ў межах Вялікага Княства Літоўскага ў час існаваньня Рэчы Паспалітай, кіраўнікі Смаленскай уніяцкай архіяпархіі.
Смаленскімі ўніяцкімі арцыбіскупамі былі:
- Лявон Крэўза-Жавускі (1625 — 1639)
- Андрэй Квасінскі-Злоты(pl) (1640 — 1654)
- Варлаам Казінскі (намінаваны 1654 — 21.4.1666)
- Міхал Пашкоўскі (намінаваны 1666/1668 — 1670)
- Мітрафан Друцкі-Сакалінскі (князь Мікалай Мітрафан Друцкі-Сакалінскі, намінаваны 1670 — 1690)
- Юры Малеўскі (1690 — 1695)
- Юзэф Гутаровіч (Язафат?, 1698 — 1702)
- Гедэон Шумлянскі (1702 — 1706)
- Міхал Антоні Гратус-Тарноўскі (1711 — 18.2.1718)
- Лаўрэнці Друцкі-Сакалінскі (князь Лявон Лаўрэнці Друцкі-Сакалінскі, 1719 — 15.5.1727)
- Антоні Таміловіч (1736 — 23.4.1745)
- Палікарп Міхуневіч (намінаваны 1747, не зацьверджаны, памёр 1751)
- Цэзар Сцябноўскі (1754 — 1762)
- Гэраклі Лісянскі (27.9.1763 — 14.3.1771)
- Юзэф Ляпкоўскі (Ян?, 1771 — 1778)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.