Жыулі Шартава
Жыу́лі Калістра́тавіч Шарта́ва (па-грузінску: ჟიული შარტავა; 7 сакавіка 1944, Сухумі, Абхаская АССР, Грузінская ССР — 27 верасьня 1993, Сухумі, Грузія) — грузінскі грамадзкі і дзяржаўны дзяяч, галава Рады міністраў Абхазіі, генэрал-маёр. Нацыянальны герой Грузіі.
Жыулі Шартава | |
па-грузінску: ჟიული შარტავა | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
7 сакавіка 1944 |
Памёр: |
27 верасьня 1993 (49 гадоў) |
Узнагароды: | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся 7 сакавіка 1944 ў Сухумі ў сям’і Калістрата і Ніны Шартаваў. Скончыў Грузінскі Політэхнічны інстытут (цяпер — Тэхнічны унівэрсытэт). Паводле адукацыі — інжынэр.
З 1960 году — работнік санэпідстанцыі, зборачнік Тбіліскага завода «Электрапускальнік», з 1964 году — намесьнік сакратара, сакратар камітэту камсамолу політэхнічнага інстытуту. З 1969 году — першы сакратар Арджанікідзэўскага райкаму камсамолу Тбілісі, другі сакратар Тбіліскага гаркаму камсамолу. З 1973 году — другі сакратар, затым першы сакратар ЦК ЛКСМ Грузіі. З 1980 году — загадчык аддзелу прапаганды і агітацыі ЦК КП Грузіі.
У 1980-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету Грузінскай ССР. У 1992 годзе быў удзельнікам Дзяржаўнага савету Грузінскай рэспублікі, выбраны дэпутатам парлямэнту Грузіі. У канцы ліпеня 1993 году, у ходзе Грузіна-абхаскай вайны 1992—1993 гадоў, Эдуардам Шэварнадзэ быў пастаўлены старшынём прагрузінскага Савету Міністраў Абхаскай Аўтаномнай Рэспублікі зь месцам працы ў Сухумі.
27 верасьня 1993 року пад час наступу абхаскіх войскаў на Сухумі, Шартава, што перабываў у сваім рабочым кабінэце ў Сухумі разам з мэрам Гурамам Габіскірыям ды іншымі супрацоўнікамі апарату, быў палонены кабардынскім войскам, а потым на дарозе ў Гудауці забіты абхаскімі збройнымі сіламі, па іншых зьвестках — разарваны разьюшаным натоўпам. У 2004 годзе Шартаве пасьмяротна прысвоена званьне Нацыянальнага героя Грузіі.
Пахаваны ў Тбілісі ў Сабурталінскім пантэоне. У 2004 годзе пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам Нацыянальнага героя Грузіі.
Літаратура
рэдагаваць- Депутаты Верховного Совета Грузинской ССР, десятый созыв : [Биогр. справочник]. — Тбилиси : Сабчота Сакартвело, 1981. — 446 с : портр.; 22 см