Абхаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

Абхаская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (коратка ААССР, Абхаская ССР, або Абхазія[a], абх. Аҧснытәи Автономтә Советтә Социалисттә Республика) — самапраўная рэспубліка на поўдні СССР, на паўночным-захадзе Закаўказьзя і ў складзе Грузінскае ССР. З паўднёвага-ўсходу на паўночны-захад амывалася Чорным морам. Плошча ААССР 8,6 тыс. км².

Абхаская АССР
абх. Аҧснытәи Автономтә Советтә Социалисттә Республика
Сьцяг Абхаскае ССР Герб Абхаскае ССР
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Апролетарцәа атәылақуа ӡегьы рҿы иҟоу, шәҽеидышәкыл!
Бедняуі ўсіх краінаў, яднайцеся!
Месцазнаходжаньне Абхаскае ССР
Афіцыйная мова расейская
грузінская
абхаская
Сталіца Сухумі
Найбуйнейшы горад Сухумі
Плошча
 • агульная

8600 км²
Насельніцтва
 • агульнае (1989)

532 000
Валюта Савецкі рубель

Насельніцтва

рэдагаваць

Насельніцтва паводле стану на 1985 год — 526 000 чал., зь іх мяшчан 48%. Абхазаў ААССР было 83 000 чалавек па стане на 1979 год. Астатнія былі грузіны (іх было 213 000 чал.), расейцы, армяне і інш.

Адміністрацыйны падзел

рэдагаваць

Абхазская АССР ня мела абласьцей. Яна дзялілася на 5 раёнаў.

ААССР мела 6 местаў, 4 пасёлкаў гарадзкога тыпу.

Сталіца Абхаскае АССР — Сухумі.

Геаграфія

рэдагаваць

Абхаская АССР амывалася Чорным морам. Была разьмешчаная на схіле Вялікага Каўказу і на Калхідзкі падоле. Надвор’е ў Абхаскае АССР было гарачае і марское[b]. Сярэдняя цеплыня студзеня на памор’і 4—7 Ц, у гарах ад 2 да —2 Ц, ліпеня адпаведна 22—24 Ц і 16—18 Ц. Ападкаў ад 1 300 да 2 400 мм у год.

Асноўныя рэкі — Кадоры, Бзыбь. Возера: Рыца.

Лясы займалі 55% зямель Абхаскае АССР. На памор’і расла трапічная расьліннасьць. Запаведнікі: Рыцынскі, Піцунда-Мюсэрскі.

У 6 ст. да н. э. на землях Абхаскае АССР было Калхідзкае царства. У канцы 1 ст. н. э. былі княствы абазгаў, апсілаў і інш. У 8 ст. ўзьнікла Абхаская народнасьць. У 8 ст. ўзьнікла Абхаскае царства (з 975 г. — злучанае з Грузіяю). У другое палове 13 ст. заваяванае манголамі. У 16 ст. землі Абхаскае АССР стала часкаю Асманскае дзяржавы. У 17 ст. існавала Абхаскае царства ў складзе Асманскае дзяржавы. У 1810 годзе землі Абхаскае АССР сталі часткаю Расеі. З 1864 году землі Абхаскае АССР у складзе Расеі пад назваю Сухумская акруга. У ліпені 1866 году адбылося паўстаньне. Колькасьць удзельнікаў была каля 20 000 чалавек. Расейскае войска разагналі паўстанцаў. У 1917—1921 землі Абхаскае АССР былі ў складзе Грузіі. 4 сакавіка 1921 году створаная Абхаская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. З 16 сьнежня 1921 Абхаская ССР — у складзе Грузінскае ССР, з 1931 году Абхазія на правах Аўтаномнае Савецкае Сацыялістычнае Рэспублікі.

З 1990 году Абхазія стала незалежнаю дзяржаваю. 25 жніўня 1990 года Абхазія была агалошаная незалежнаю Абхаскаю Савецкаю Сацыялістычнаю Рэспублікай[1], што пярэчыла Канстытуцыі СССР.

Узнагароды

рэдагаваць

Абхаская АССР была ўзнагароджаная наступнымі ордэнамі СССР:

  • Леніна (1935)
  • Кастрычніцкае рэвалюцыі (1971)
  • Дружбы народаў (1972)

Кампартыя

рэдагаваць

У Абхаскае АССР не было кампартыі з выкарыстаньнем назвы абхаская, а была часткаю 'Камуністычнае партыі Грузіі (коратка КПГ), пачала сваю дзейнасьць у 1920 годзе. Яна ўзьнікла пад назваю Камуністычная партыя (бальшавікоў) Грузіі.

Гаспадарка

рэдагаваць

Пад уладаю бальшавікоў Абхаская АССР пераўтварылася з сялянскае краіны ў прамыслова-земляробчую. Важнейшыя галіны прамысловасьці:

  • харчовасмакавая прамысловасьць
    • чайная
    • тытунёвая
    • вінаробчая
    • кансэрвовая
  • лёгкая прамысловасьць
    • абутковая
    • гарбарная
    • выраб баваўняных тканінаў
  • дзераваапрацоўка
  • машынабудаўніцтва
  • выраб будаўнічых матэрыялаў
  • здабыча каменнага вугалю

Найвялікшыя электрастанцыі — Ткварчэльская ГРЭС, Сухумская ГЭС.

Сельская гаспадарка

рэдагаваць

Важнейшыя сельска-гаспадарчыя вырабы:

  • чай
  • цытрусавыя
  • тытунь
  • алеі.

Было разьвіта вытворчасць агародніны і садавіны. Былі пасевы кукурузы. Мелася пчалярства, зьверагадоўлю.

Адпачынак

рэдагаваць

Былі курорты: Гагра, Піцунда, Новы Афон, Гудаўта.

Транспарт

рэдагаваць

Абхаская АССР мела чыгунку і дарогі. Чыгунка была з Тбілісі ў Наварасійск.

Галоўная марская прыстань — Сухумі.

  1. ^ Па-расейску: "Абхазская Автономная Советская Социалистическая Республика".
  2. ^ Або па-іншаму: "субтрапічнае надвор'е".