Парлямэнт Грузіі (па-грузінску: საქართველოს პარლამენტი) — найвышэйшы заканадаўчы орган Грузіі. Аднапалатны, складаецца з 150 дэпутатаў. 75 дэпутатаў абіраюцца паводле сьпісаў, 75 — ад аднамандатных акруг. Усе дэпутаты абіраюцца тэрмінам на 4 гады на аснове ўсеагульнага галасаваньня. Заканадаўчая ўлада парлямэнту Грузіі, паводле канстытуцыі Грузіі, абмежаваная заканадаўчай уладай парлямэнтаў аўтаномных рэспублік — Абхазіі (цяпер непадкантрольнай) і Аджарыі.

Парямэнт Грузіі
Дата ўтварэньня 1995
Тып парлямэнт
Юрыдычны статус прадстаўнічы й заканадаўчы орган дзяржаўнай улады
Штаб-кватэра Будынак парлямэнту Грузіі
Месцазнаходжаньне Тбілісі
Афіцыйныя мовы грузінская
Старшыня парлямэнту Каха Кучава
Колькасьць супрацоўнікаў 150 дэпутатаў
Будынак грузінская парлямэнту.

Грузінскія гісторыкі пачынаюць гісторыю парлямэнтарызму ў Грузіі зь няўдалай спробы арганізаваць дарбазі — арыстакратычны сход накшталт сойму або генэральных штатаў пры царыцы Тамары (XII стагодзьдзе); гэтая спроба пацярпела няўдачу з-за перамогі абсалютысцкіх памкненьняў царыцы над арыстакратычнай апазыцыяй. У 1906—1917 гадох дэпутаты ад Грузіі засядалі ў Дзяржаўнай думе Расейскай імпэрыі, сярод іх былі Ной Жардану, Іраклі Цэрэтэлі, Ільля Чаўчавадзэ, Карла Чхеідзэ і іншыя вядомыя палітычныя дзеячы.

Першы грузінскі парлямэнт створаны ў 1918 годзе (Грузінская Дэмакратычная Рэспубліка), у 1921 годзе прыняў канстытуцыю; распушчаны пасьля ўсталяваньня савецкай улады. Пасьля гэтага існаваў Вярхоўны Савет Грузінскай ССР. Першыя шматпартыйная выбары ў яго праведзены 28 кастрычніка 1990 году, яго старшынём абраны Зьвіяд Гамсахурдыя, пасьля прэзыдэнт Грузіі. У 1991—1992 гадох адбыўся канфлікт Гамсахурдыя з парлямэнтам, перарослы ва ўзброенае сутыкненьне. Дзяржаву ўзначаліў Эдуард Шэварнадзэ, і функцыі парлямэнту да 1995 году выконвала дзяржаўная рада Грузіі, затым былі праведзены агульнанародныя выбары.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць