Жорж Мікаўтадзэ

грузінскі футбаліст

Жорж Мікаўта́дзэ (па-грузінску: გიორგი მიქაუტაძე; нар. 31 кастрычніка 2000 году) — грузінскі футбаліст, нападнік францускага клюбу «Алімпік» (Ліён) і нацыянальнай зборнай Грузіі.

Жорж Мікаўтадзэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 31 кастрычніка 2000(2000-10-31)[1] (24 гады)
Рост 1,75 м
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Алімпік Ліён
Нумар 69
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018—2020
2020—2023
2020—2022
2023—2024
2024
2024—
Мэц 2
Мэц
Сэрэн (арэнда)
Аякс
Мэц (арэнда)
Алімпік Ліён
18 (8)
39 (23)
53 (32)
6 (0)
22 (14)
12 (2)
Зборныя
2021— Грузія 35 (16)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
19 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Зважаючы на тое, што гулец нарадзіўся ў сям’і грузінскіх эмігрантаў у францускім Ліёне, Мікаўтадзэ прайшоў праз акадэмію ліёнскага «Алімпіку». У 2016 годзе, яшчэ юнаком прыяднаўся да «Мэцу», у складзе якога запачаткаваў кар’еру 7 сьнежня 2019 году ў матчы супраць «Ніццы». Праз тры дні нападнік склаў кантракт з камандай тэрмінам на чатыры гады[3]. Правёўшы некалькі сэзонаў у бэльгійскім «Сэрэне», гулец улетку 2022 году вярнуўся ў «Мэц», дзе замацаваўся ў складзе каманды. У жніўні 2023 году гулец далучыўся да нідэрляндзкага «Аякса», але даць рады ня здолеў. У выніку 4 студзеня 2024 году на правах арэнды вярнуўся ў «Мэц».

18 ліпеня 2024 году, не зважаючы на ​​дасягнутае раней пагадненьне з «Манака», Мікаўтадзэ скасаваў дамову і падпісаў чатырохгадовы кантракт з сваім былым клюбам ліёнскім «Алімпікам»[4].

Міжнародная

рэдагаваць

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Грузіі 25 сакавіка 2021 году ў матчы супраць зборнай Швэцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць