Жардан Бардэля

францускі палітык

Жарда́н Бардэля́ (па-француску: Jordan Bardella, нар. 13 верасьня 1995 году, Дрансі, Францыя) — францускі палітык.

Жардан Бардэля
па-француску: Jordan Bardella
21 верасьня 2017 — 16 чэрвеня 2019
Наступнік Laurent Jacobelli[d]
з 13 сьнежня 2015
2 ліпеня 2019 — 15 ліпеня 2024
з 16 чэрвеня 2019
з 5 лістапада 2022
Папярэднік Марын Лё Пэн
з 16 ліпеня 2024
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 верасьня 1995(1995-09-13)[1] (29 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў грамадзе Дрансі дэпартамэнту Сэн-Дэні, які мяжуе з Парыжам на поўначы і ёсьць часткай мэгаполісу Вялікі Парыж, у сям’і італьянскіх эмігрантаў[6], якія хутка па нараджэньні сына разышліся, але ў якіх Жардан жыў па чарзе.

Скончыў прыватную сярэднюю школу ў Сэн-Дэні. За часам вучобы ў старэйшых клясах ён поруч зь сябрамі двойчы на тыдзень даваў урокі францускай мовы мігрантам. Пасьля Жардан паступіў у Сарбону на геаграфічны факультэт. Але на трэцім курсе яго кінуў, каб прысьвяціць сябе палітыцы. Падчас прэзыдэнцкіх выбараў 2017 году ён уваходзіў у перадвыбарчую каманду Марын Лё Пэн. А праз год ачоліў моладзевую арганізацыю партыі.

На выбарах у Эўрапейскі парлямэнт увесну 2019 году, на чале выбарчага сьпісу Нацыянальнага абʼяднаньня якога стаяла імя Бардэлі[7], заняло першае месца, атрымаўшы 22 мандаты з 79 магчымых[8]. У 23 гады Жардан стаў эўрадэпутатам. У тым жа годзе ён увайшоў у склад Выканаўчага бюро партыі і заняў пасаду другога старшыні. У лістападзе 2022 году быў абраны пераемнікам Марын Лё Пэн на пасадзе старшыні Нацыянальнага аб’яднаньня. Так упершыню кіраўніком гэтай ультраправай партыі стала асоба, якая не была павязаная зь ёй сямейнымі сувязямі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць