Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году

Прэзыдэнцкія выбары ў Францыі 2017 году былі праведзеныя ў два туры: першы 23 красавіка[1], другі — 7 траўня. Яны сталі адзінаццатымі выбарамі прэзыдэнта Пятай францускай рэспублікі. На быў абраны на пяцігадовы тэрмін наступны кіраўнік дзяржавы — прэзыдэнт Францыі. Перамогу ў другім туры атрымаў Эманюэль Макрон. Першасныя партыйныя выбары па вылучэньні кандыдатаў ад асноўных партыяў адбыліся ў Францыі са студзеня па кастрычнік 2016 году. 20 лістапада 2016 году Нікаля Сарказі зьняў сваю кандыдатуру. 1 сьнежня 2016 году Франсуа Алянд абвясьціў аб тым, што не ідзе на другі тэрмін, і зьняў сваю кандыдатуру з выбараў[2]. Выбары ня будуць праходзіць праз электроннае лічэньне галасоў, а ўсё будуць лічыць уручную[3]. Галоўная прычына — гэта страх перад Расеяй, якая можа паўплываць на вынік выбараў у Францыі[4].

2012
 Сьцяг Францыі
2022
Прэзыдэнцкія выбары ў францыі
7 траўня 2017 г. (2-і тур)
Кандыдат Эманюэль Макрон Марын Лё Пэн
Партыя «Наперад» «Нацыянальны фронт»
Галасоў выбаршчыкаў 20 703 694 10 637 120
Адсотак 66,06% 33,94%
 
Франсуа Фіён
 
Бэнуа Амон
 
Жан-Люк Мэляншон

Бэнуа Амон ад Сацыялістычнай партыі, да якой належаў дзейны прэзыдэнт Франсуа Алянд ад пачатку не разглядаўся ў якасьці найбольш папулярнага вылучэнца[5]. Галоўная барацьба разгарнулася паміж Марын Лё Пэн і Эманюэлем Макронам[6]. У перадвыбарчай праграме Марын Лё Пэн паабяцала паспрыяць вяртаньню франка ў якасьці нацыянальнай валюты замест эўра[7]. Яшчэ яна падтрымала Расею ў яе захопніцкіх паводзінах да Ўкраіны й далучэньні Крыму[8]. Франсуа Фіён выбыў на справе з спабораў з-за скандалу. Выявілася, што ён уладкаваў на працу сваю жонку сваім памочнікам, але, насамрэч, яна ніколі не выконвала сваіх абавязкаў[1]. Іншым выбылым вылучэнцам зь ліку найбольш папулярных стаў Жан-Люк Мэляншон[9].

Першы тур

рэдагаваць
 
Пераможцы па дэпартамэнтах галасаваньня 23 красавіка 2017 у Францыі

     Эманюэль Макрон

     Марын Лё Пэн

     Франсуа Фіён

     Жан-Люк Мэляншон

23 красавіка 2017 году ў 1- галасаваньні кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Францыі Эманюэль Макрон і Марын Лё Пэн выйшлі ў 2-і тур галасаваньня. Эманюэль Макрон набраў 24% галасоў, а Марын Лё Пэн — 22%[10].

Асоба Грамада Вынік (чал.) Вынік (адсотак)
Эманюэль Макрон Наперад! 8 657 326 24,01 %
Марын Лё Пэн Нацыяналісты 7 679 493 21,30 %
Франсуа Фіён Рэспубліканцы 7 213 797 20,01 %
Жан-Люк Мэляншон Непакорная Францыя 7 060 885 19,58 %
Бэнуа Амон Сацыялістычная грамада Францыі 2 291 565 6,36 %
Нікаля Дзюпон-Эньян Уставай, Францыя 1 695 186 4,70 %
Жан Лясаль Будзем супраціўляцца 435 365 1,21 %
Філіп Путу Новая антыкапіталістычная грамада 394 582 1,09 %
Франсуа Асэліно Народны рэспубліканскі саюз 332 558 0,92 %
Наталі Арто Рабочая барацьба 232 428 0,64 %
Жак Шэмінад Салідарнасьць і разьвіцьцё 65 598 0,18 %
Усяго выбаршчыкаў 47 581 118 100,0 %
Не галасавала 10 577 572 22,23 %
Галасавала 37 003 546 77,77 %
Пустыя 659 302 1,78 %
Несапраўдныя 285 431 0,77 %
Агулам лічба галасоў 36 058 813 97,45 %
Крыніцы: Канстытуцыйная рада Францыі, МУС Францыі

23 красавіка 2017 году на плошчы Бастыліі ў Парыжы паліцыя разагнала ўдзельнікаў беспарадкаў, якія ламалі агароджы з нагоды незадаволенасьці вынікамі выбараў[11].

Другі тур

рэдагаваць
 
Пераможцы па дэпартамэнтах у другім туры выбараў 2017 у Францыі

     Эманюэль Макрон

     Марын Лё Пэн

7 траўня 2017 году ў выніку 2-га галасаваньня перамог Эманюэль Макрон, які набраў 66,06% галасоў (20 703 694 чал.). Марын Лё Пэн атрымала 33,94% (10 637 120 чал.)[12].

  1. ^ а б Ігар Віняўскі. Дэбаты і рэйтынгі: Хто застаўся ў францускай выбарчай гонцы // Тэлеканал «Белсат», 20 сакавіка 2017 г. Архіўная копія ад 20 сакавіка 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  2. ^ Мікола Бугай. Голас Франсуа Алянда дрыжэў, калі ён зачытаў адмову ўдзельнічаць у перавыбарах прэзыдэнта Францыі // Газэта «Наша ніва», 2 сьнежня 2016 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  3. ^ Не дазволіць хакерам узьдзейнічаць на выбары // «Настаўніцкая газэта», 11 сакавіка 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  4. ^ Усевалад Шлыкаў. Перад выбарамі прэзыдэнта ў Францыі расейскі тэлеканал «Расея сёньня» загаворыць па-француску // Тэлеканал «Белсат», 8 сьнежня 2016 г. Архіўная копія ад 8 сьнежня 2016 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  5. ^ Ігар Кулей. Францускія сацыялісты рыхтуюцца да выбараў, але шанцаў на прэзыдэнцтва ў іх мала // Тэлеканал «Белсат», 26 студзеня 2017 г. Архіўная копія ад 26 студзеня 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  6. ^ Радыё «Польшча». Макрон упэўнена апярэджвае Лё Пэн на выбарах прэзыдэнта Францыі // «Хартыя’97», 20 сакавіка 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  7. ^ Марын Лё Пэн апублікавала перадвыбарчую праграму // Тэлеканал «Белсат», 5 лютага 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  8. ^ Кандыдатка ў прэзыдэнты Францыі: далучэньне Крыму да Расеі было законным // Тэлеканал «Белсат», 3 студзеня 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  9. ^ Выбары ў Францыі: гонка да канца і без альтэрнатывы // Тэлеканал «Белсат», 6 сакавіка 2017 г. Архіўная копія ад 6 сакавіка 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  10. ^ Яўген Колб. Жыве народ Францыі! Жыве Рэспубліка // Новы час : газэта. — 28 красавіка 2017. — № 16 (530). — С. 20. — ISSN 2218-2244.
  11. ^ РІА «Навіны». У цэнтры Парыжа ўспыхнулі беспарадкі // Партал «Беларускі партызан», 23 красавіка 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.
  12. ^ Прэзыдэнт Францыі з сёньняшняга дня — Эманюэль Макрон // Тэлеканал «Белсат», 14 траўня 2017 г. Праверана 16 траўня 2017 г.