Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе
Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Дамініканскую Рэспубліку на міжнародных валейбольных турнірах. Кіруецца Дамініканскай канфэдэрацыяй валейболу.
Жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі па валейболе | |||
Фэдэрацыя | Дамініканская канфэдэрацыя валейболу | ||
---|---|---|---|
Канфэдэрацыя | Канфэдэрацыя валейболу Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну | ||
Рэйтынг МФВ | 11 | ||
Колеры | чырвоны, белы | ||
Форма | |||
| |||
Апошняе абнаўленьне | 30 жніўня 2024 году |
Гісторыя
рэдагавацьВалейбол у Дамініканскай Рэспубліцы зьявіўся ў 1916 годзе дзякуючы вайскоўцам марской пяхоты ЗША. У 1934 годзе мужчынская і жаночая зборныя краіны бралі ўдзел у міжнародным турніры краінаў Карыбскага басэйну, які прайшоў у сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсе. На афіцыйную міжнародную арэну жаночая зборная Дамініканскай Рэспублікі ўпершыню выйшла ў сьнежні 1946 году падчас Цэнтральнаамэрыканскіх і Карыбскіх гульняў, якія праходзілі ў Баранкільлі. У жаночым валейбольным турніры дамініканскія валейбалісткі ўпэўнена занялі першае месца, абгуляўшы зборныя Пуэрта-Рыка, Мэксыкі і Вэнэсуэлы.
У 1974 годзе зборная Дамініканскай Рэспублікі ўпершыню стала ўдзельніцай чэмпіянату сьвету, які ладзіўся ў Мэксыцы. Аднак, на першынстве зборная занялі ўсяго толькі 21-ы радок. На наступнае сусьветнае першынство, якое ладзілася ў 1978 годзе ў СССР, зборная Дамініканскай Рэспублікі зноў здолела адабрацца, але выніковы вынік быў таксама сьціплы, то бок 19-е месца. У наступныя амаль 20 гадоў на міжнароднай арэне дамініканскія спартоўкі трымаліся бяз посьпехаў.
Да канца 1990-х сытуацыя пачала зьмяняцца. На чэмпіянаце Паўночнай, Цэнтральнай Амэрыкі і Карыбскага басэйну (NORCECA), які ладзіўся ў 1997 годзе ў Пуэрта-Рыка, дамініканскія валейбалісткі ўпершыню сталі прызэркамі, абгуляўшы ў матчы за бронзавыя мэдалі зборную Канады зь лікам 3:1 і прапусьціўшы наперад толькі дзьве наймацнейшыя нацыянальныя каманды кантынэнту — зборныя Кубы і ЗША. Ад гэтага часу каманда Дамініканскай Рэспублікі трывала ўвайшлі да ліку наймацнейшых зборных у сваім рэгіёне. У 1998 годзе дамініканская дружына пасьля 20-гадовага перапынку зноў была сярод удзельніцаў чэмпіянату сьвету і нават здолела прабіцца ў другі групавы раўнд, выгуляўшы на папярэдняй стадыі ў пачатковым туры зборную Нямеччыны ў пяці партыях, але затым, пацярпеўшы пяць паразаў запар, падзяліла 9-ы радок поруч з зборнай Баўгарыі. У 2004 годзе зборная дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у Атэнах. У 2008 годзе каманда ўпершыню здабыла тытул чэмпіёнак свайго рэгіёну NORCECA, выгуляўшы ў паўфінале зборную ЗША, а ў фінале пераадолеўшы супраціў зборнай Пуэрта-Рыка.
Чэмпіянат сьвету 2014 году ў Італіі прынёс зборнай Дамініканскай Рэспублікі найлепшы вынік за ўвесь час удзелу ў спаборніцтвах найвышэйшага сусьветнага ўзроўню, бо каманда ўвайшла да ліку шасьці наймацнейшых зборных сьвету. У 2019, 2021 і 2023 гадах зборная запар здабывала залатыя мэдалі чэмпіянату NORCECA.