Жа́нна Мікала́еўна Літвіна́ (нар. 30 жніўня 1954, Менск) — журналістка, прадусарка праграм тэлебачаньня й радыё, першая старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Жанна Літвіна
Дата нараджэньня 30 жніўня 1954(1954-08-30) (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналістка
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія

рэдагаваць

Актывістка за свабоду слова нарадзілася 30 жніўня 1954 году ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ(be). Пасьля атрыманьня адукацыі ў 1976—1994 гадох працавала ў структурах Дзяржаўнага камітэту па тэлебачаньні й радыёвяшчаньні (з 1991 па 1994 год — Дзяржаўны камітэт Рэспублікі Беларусь па тэлебачаньні й радыё), дзе прайшла ступені ад малодшай рэдактаркі да галоўнай рэдактаркі ​​Галоўнай рэдакцыі моладзевай радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» да яе расфармаваньня ў 1994 годзе, перш чым была звольненая[1]. З 1994 году была генэральнай дырэктаркай кампаніі «БМ Інформ». У 1995 годзе яна і яе паплечнікі стварылі й кіравалі ўласнай незалежнай інфармацыйна-музычнай станцыяю Радыё 101,2, якую ўлады закрылі ў 1996 годзе[1].

Яе закрыцьцё падштурхнула Літвіну зьехаць з краіны, і яна працягнула журналісцкую дзейнасьць з Польшчы, каб пазьбегнуць ганеньняў рэжыму Лукашэнкі. Працавала карэспандэнткай, дырэктаркай менскага офісу радыёстанцыі «Свабода» з 1994 па 1999 годы.

Літвіна стала сузаснавальнікам і першай старшынёю Беларускай асацыяцыі журналістаў, грамадзкай арганізацыі, створанай у 1996 годзе для абароны правоў журналістаў, прасоўваньня свабоды слова, грамадзкага доступу да інфармацыі і аказаньня юрыдычнае дапамогі журналістам, якія сталі суб’ектам ціску ўлады на Беларусі.

У 2004 годзе яна заявіла ў Эўрапейскім парлямэнце падчас сваёй прамовы з нагоды прысуджэньня прэміі імя Андрэя Сахарава Беларускай асацыяцыі журналістаў: «Мы можам змагацца супраць гэтага аўтарытарнага рэжыму, толькі парушаючы дзяржаўную манаполію на інфармацыю, ствараючы сыстэму адкрытай інфармацыйнай прасторы, у якой будзе месца для свабоды выказваньняў і меркаваньняў, месца для дыскусіяў і форумаў»[2].

Літвіна сышла з пасады кіраўніцы Беларускай асацыяцыі журналістаў 25 красавіка 2015 году[3].

Аўтары кнігі «Хто ёсьць хто ў Беларусі» апісалі яе як «непапраўнага альтруіста, гатовага ахвяраваць дзеля высакароднай справы»[4].

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У шлюбе[4]. Праваслаўная й беспартыйная[4].

Узнагароды

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Centrum Naukowo-Analityczne „Białoruska Perspektywa” Kto jest kim w Białorusi. — Białystok: Podlaski Instytut Wydawniczy, 2000. — С. 313. — (Biblioteka Centrum Edukacji Obywatelskiej Polska – Białoruś). — ISBN 83-913780-0-4
  1. ^ а б в Human Rights Award 2008 (анг.). Фундацыя Фрыдрыха-Эбэрта(de)Праверана 2021-03-14 г. Архіўная копія ад 2011-02-17 г.
  2. ^ Odile Harvey. (2004-12-21) Prix Sakharov (фр.). LeMagazine.infoПраверана 2021-03-14 г. Архіўная копія ад 2011-02-24 г.
  3. ^ На старшыню БАЖ абраны Андрэй Бастунец, Радыё Свабода, 25.04.2015
  4. ^ а б в 2000.

 Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць