Жаклíн Жанкéль (па-француску: Jacqueline Jencquel; 28 кастрычніка 1943, Цяньцзінь, Кітай ― 29 сакавіка 2022) ― француская актывістка за права памерці годна. Яна стала вядомай з жніўня 2018 году, пасьля таго, як яна на старонцы інфармацыйнага канала Konbini абвесьціла аб сваім рашэньні зьвярнуцца да асыставанага самагубства да канца студзеня 2020 году. 29 сакавіка 2022 году яна абвесьціла пра сваё самагубства ў сваім блогу[2].

Жаклін Жанкель
Jacqueline Jencquel
Імя пры нараджэньні Жаклін Жанкель
Род дзейнасьці Актывістка, змагарка за права памерці годна
Дата нараджэньня 28 кастрычніка 1943
Месца нараджэньня Цяньцзінь, Кітай
Дата сьмерці 29 сакавіка 2022
Месца сьмерці
Прычына сьмерці Самагубства
Грамадзянства Францыя
Прафэсія выкладніца францускай мовы
Вядомая як Як змагарка за права памерці годна, за асыставанае самагубства

Жыцьцяпіс рэдагаваць

Жаклін Жанкель нарадзілася 28 кастрычніка 1943 году ў Цяньцзіне (Кітай). Бацька — француз, юрыст па адукацыі, маці — расейка, паліглётка, якая ўцякла з сталінскага СССР. У Жаклін Жанкель ёсьць два браты[3].

Калі Мао прыйшоў да ўлады ў 1949 годзе, сям’я пераехала ў Індакітай. Праз год сям’я адправілася ў Марсэль, адкуль перабралася ў Парыж[3].

Жаклін Жанкель стала выкладніцай францускай мовы ў Лёндане, дзе пазнаёмілася з сваім першым мужам. Затым пара пераехала ў Нямеччыну. Менавіта тут Жаклін Жанкель выйшла замуж у другі раз за галаву прадпрыемства, зь якім пераехала ў Вэнэсуэлу[3].

Па сямейных прычынах Ж. Жанкель зацікавілася пытаньем асыставанага самагубства і пазнаёмілася ў 2006 годзе ў рамках міжнароднай канфэрэнцыі па гэтай тэме ў Таронта з Жан-Люкам Рамэро, прэзыдэнтам ADMD (Асацыяцыя за права памерці годна). Апошні прапанаваў ёй уступіць у асацыяцыю, каб прадстаўляць яе на міжнародным узроўні[3].

Менавіта ў якасьці віцэ-прэзыдэнткі ADMD з 2014 па 2017 год яна заявіла пра свае першыя публічныя пазыцыі і ўдзельнічала ў напісаньні калектыўнай працы на нямецкай мове «Der organisierte Tod» (Арганізаваная сьмерць)[4].

Яна свабодна валодала шасьцю мовамі. Захаплялася мастацтвам, жыла ў былой майстэрні мастака Фэрнанда Батэра ў 7-ай акрузе Парыжу[5].

У адсутнасьць годнага закону ў Францыі, які б дазваляў эўтаназію ці асыставанае самагубства, 29 сакавіка 2022 году Жаклін Жанкель абвесьціла пра сваё самагубства ў сваім блогу і ўтой жа дзень зьдзейсьніла яго[6].

Права памерці годна рэдагаваць

Актывістка выступала супраць таго, каб за чалавека вырашаць, годны сьмерці ці не. Яна заяўляла, што эўтаназія, законная ў Нідэрляндах з 2001 году і ў Бэльгіі з 2002 году, не прывяла да росту колькасьці асыставаных самагубстваў, у той час як у Францыі штогод адбываецца 200 000 спробаў самагубства[7].

Асыставанае самагубства, задуманае Жаклін Жанкель, не зьяўляецца адчайным жэстам, а, наадварот, зразумелым завяршэньнем прыгожага жыцьця. Жаклін крытыкавала францускі закон Леанэці, які рзгулюе пытаньне спыненьня лекаваньня па просьбе хворага ці хворай. Для актывісткі права памерці годна павінны мець ня толькі сьмяротна хворыя асобы, але ўсе старыя асобыя, якія стаміліся жыць і залежыць ад блізкіх[4].

Жаклін Жанкель здаўна плянавала напісаць актыівісцкую кнігу і пра свой шлях актывісткі і прычыны змаганьня за асыставанае самагубства. У чэрвені 2020 году яна апублікавала сваю кнігу пад назвай «Закончыць (жыцьцё) прыгожа», выдадзеную ў выдавецтве Favre[8].

У кантэксьце пандэміі Covid-19 яна пратэставала супраць лячэньня і мучэньня пажылых людзей у дамах састарэлых. Нават калі яна сама не пакутвала і не хварэла, якая выступала на карысьць асыставанага самагубства па швайцарскай мадэлі і жадала памерці годна перш чым стаць залежнай і нямоглай[9].

Публікацыі рэдагаваць

  • Terminer en beauté (Закончыць (жыцьцё) прыгожа ), Favre, 2020[8].
  • Напісала частку калектыўнай кнігі: "Der organisierte Tod" [Арганізаваная сьмерць], collectif, Orell Füssli Verlag, 2015, Chapitre "Klandestinität - aus der illegalität", pp. 185–201.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Fichier des personnes décédées
  2. ^ Jacqueline Jencquel, «Rien ne passe après tout si ce n‘est le passant», sur La vieillesse est une maladie incurable, 29 mars 2022, https://blogs.letemps.ch/jacqueline-jencquel/
  3. ^ а б в г «Un temps pour vivre et un temps pour mourir», Note de blog de Jacqueline Jencquel, Le Temps, 20 juillet 2018.
  4. ^ а б Véronique Châtel, «Jacqueline Jencquel: "Mon désir de mort n’est pas constant"», Générations Plus, 1er juillet 2020.
  5. ^ Christian Lecomte, «Mourir encore belle, l’an prochain», Le Temps, 17 août 2018.
  6. ^ Nathalie Rouiller, «Adieu Jacqueline, je t’aimais bien», sur Libération, https://www.liberation.fr/societe/adieu-jacqueline-je-taimais-bien-20220402_KOR6Y2JQXRBT7OG432JZGOIGZE/
  7. ^ Association pour le Droit de Mourir dans la Dignité - ADMD, «Jacqueline Jencquel, vice-présidente de l'#ADMD, sur CNEWS. #Euthanasie. "Je milite pour la liberté, pour le choix en #FindeVie."», CNEWS sur Facebook, 4 octobre 2017.
  8. ^ а б Jacqueline Jencquel, Terminer en beauté, Lausanne, Editions Favre, 25 juin 2020, 205 p.
  9. ^ «Jacqueline Jencquel, la mort planifiée», Le Temps, 3 avril 2022.