Жаклін Арпман
Жаклíн Арпма́н (па-француску: Jacqueline Harpman; 5 ліпеня 1929, Этэрбэк, Бэльгія - 24 траўня 2012[1], Брусэль, Бэльгія) - бэльгійская франкамоўная пісьменьніца і псыхааналітыца.
Жаклін Арпман | |
Jacqueline Harpman | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 5 ліпеня 1929 Этэрбэк, Бэльгія |
Памерла | 24 траўня 2012 Брусэль, Бэльгія |
Сужэнец | Эміль Дэжэлен[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1958-2012 |
Мова | француская |
Дэбют | 1958 |
Значныя творы | Brève Arcadie (1959), La Plage d'Ostende (1991), Orlanda (1996), En toute impunité (2005) |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУ красавіку 1940 г. у прадчуваньні вялікай вайны сям'я Арпман выехала з Бруселя ў Марока, у Касаблянку. Па дарозе ў Марока сям'я спынілася ў Парыжы, дзе дзяўчынка Жаклін піша свой першы раман памерам ў палову старонкі. Пяць год сям'я жыве ў Касаблянцы. Частка ейнай сям'і жыдоўскага паходжаньня ў Бэльгі была дэпартаваная ў нямецкія канцлягеры. У касаблянскім калежы яна вывучае сучасныя мовы, уключаючы ангельскую і арабскую, захапляецца граматыкай, сынтаксісам і клясычнай літаратурай. Марыць стаць трагічнай актрысай[2].
Вярнуўшыся ў Брусель, Жаклін Арпман скончыла гуманітарны ліцэй Forest. У 1946 г. яна пачала вывучаць мэдыцыну ў Брусэльскім свабодным унівэрсытэце. У 1950 г. яна захварэла на сухоты і 21 месяц правяла ва ўнівэрсытэцкім санаторы ў Эўпэне. Тут яна пачыла пісаць свой першы раман «Les Jeux dangereux» (Небяспечныя гульні). Але ён ніколі не будзе апублікаваны. У 1952 г. яна аднавіла навучаньне ў мэдыцыне і атрымала першую доктарскую ступень. У 1967 годзе яна пачала вывучаць псыхалёгію ў Брусэльскім свабодным унівэрсытэце. Пасьля атрыманьня дыплёму працавала псыхатэрапэўткай у клініцы Fond'Roy[3]
У 1976 г. яна ўступіла ў Бэльгійскае таварыства псыхааналізу.
Паралельна Жаклін Арпман працягвала пісаць раманы і займацца псыхааналітычнай дзейнасьцю[4].
Мірна памерла ў 2012 годзе ў сябе дома ў кампаніі мужа і дачок[5].
Творчасьць
рэдагавацьУ 1958 г. Жаклін Арпман апублікавала свой першы тэкст «L'Amour et l'Acacia». У 1959 зьявіўся ейны першы раман «Brève Arcadie», які быў ўзнагароджаны прэміяй Віктора-Расэля[6].
Раманы Жаклін Арпман чэрпаюць свае сілы ня столькі ў інтрыгах, колькі ў адносінах паміж асобнымі людзьмі. Крыза жарсьці (нянавісьць ці каханьне) асабліва цікавіла пісьменьніцу. У творах Ж. Арпман заўсёды прысутнічае двайны літаратурны і псыхааналітычны падыход. На самой справе, пісьменьніца ніколі і не хавала, што ў стварэньні сюжэтаў, апісаньні вобразаў і паводзінаў людзей яна актыўна задзейнічвала сваю псыхалягічную адукацыю[7]. Дзякуючы гэтаму, творы пісьменьніцы заўсёды псыхалягічна дынамічныя і напружаныя. У раманы яна заўсёды ўводзіць гендэрную інтрыгу і элемэнты дэтэктыву[8].
Найбольш вядомы твор Ж. Арпман - псыхалягічны, гендэрны раман «Orlanda», 1996. Пісьменьніца на сучасны манер пагулялася з тэкстам Вірджыніі Ўулф «Orlando»[9].
Творы
рэдагаваць● L'Amour et l'Acacia coll. Nouvelles, 1958)
● Brève Arcadie (Julliard, 1959)
● L'Apparition des esprits (Julliard, 1960)
● Les Bons Sauvages (Julliard, 1966 et Labor, coll. Espace Nord, no 79)
● La Mémoire trouble (Gallimard, 1987)
● La Fille démantelée (Stock, 1990)
● La Plage d'Ostende (Stock, 1991 et Livre de Poche no 9587)
● La Lucarne (Stock, 1992)
● Le Bonheur dans le crime (Stock, 1993)
● Moi qui n'ai pas connu les hommes (Stock, 1995 et Livre de Poche no 14093)
● Orlanda (Grasset, 1996 et Livre de Poche no 14468)
● L'Orage rompu (Grasset, 1998)
● Dieu et moi (Mille et une nuits, 1999)
● Récit de la dernière année (Grasset, 2000)
● Le Véritable Amour (Ancrage, 2000)
● La Vieille Dame et moi (Le Grand Miroir, 2001)
● En quarantaine (Mille et une nuits, 2001)
● Ève et autres nouvelles (Espace nord, 2001)
● La Dormition des amants (Grasset, 2002)
● Le Placard à balais (Le grand miroir, 2003)
● Jusqu'au dernier jour de mes jours (Labor, 2004)
● Le Temps est un rêve (Le Grand Miroir, 2004)
● Le Passage des éphémères (Grasset, 2004)
● La Forêt d'Ardenne (Le grand miroir, 2004)
● En toute impunité (Grasset, 2005)
● Du côté d'Ostende (Grasset, 2006)
● Mes Œdipe (Grand Miroir, 2006)
● Ce que Dominique n'a pas su (Grasset, 2007)
● Écriture et Psychanalyse (Mardaga 2011)[10].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Jacqueline Harpman est décédée, La Libre Belgique, 24 mai 2012, https://www.lalibre.be/culture/livres-bd/jacqueline-harpman-est-decedee-51b8eb89e4b0de6db9c6b6a8
- ^ Jacqueline Harpman, Les Amis des Bibliothèques de la Ville de Bruxelles 2015, https://web.archive.org/web/20210515111557/http://www.brunette.brucity.be/bib/ABVB/jacquelineharpman.cfm
- ^ Biographie de Jacqueline Harpman, SGDL, https://sgdl.org/223-presentation-des-personnes/1988-present-biographie-de-jacqueline-harpman(недаступная спасылка)
- ^ Jacqueline Harpman, Destin: ne pas être spectateur de sa vie, Le Soir, 2/12/2000, https://web.archive.org/web/20201128135357/https://www.lesoir.be/art/jacqueline-harpman-destin-ne-pas-etre-spectateur-de-sa-_t-20001202-Z0JZVE.html
- ^ Jacqueline Harpman est décédée, La Libre Belgique, 24 mai 2012, https://www.lalibre.be/culture/livres-bd/jacqueline-harpman-est-decedee-51b8eb89e4b0de6db9c6b6a8
- ^ Jacqueline Harpman, Babelio, https://www.babelio.com/auteur/Jacqueline-Harpman/2909
- ^ Jacqueline Harpman, PRÉSENTATION // Service général des Lettres et du Livre – Portail « Objectif plumes », https://objectifplumes.be/author/jacqueline-harpman/#.YE9arZ37TIV
- ^ Jacqueline Harpman, auteure de Orlanda, est décédée, L'Express, 25/05/2012, https://www.lexpress.fr/culture/livre/jacqueline-harpman-auteure-de-orlanda-est-decedee_1118562.html
- ^ Jacqueline Harpman est décédée, La Libre Belgique, 24 mai 2012, https://www.lalibre.be/culture/livres-bd/jacqueline-harpman-est-decedee-51b8eb89e4b0de6db9c6b6a8
- ^ Jacqueline Harpman, bibliographie, http://www.bon-a-tirer.com/auteurs/harpman.html
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|