Жазэф Арцюр дэ Габіно
Жазэф Арцюр дэ Ґабіно (па-француску: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісьменьнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст.
ПоглядыРэдагаваць
У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасьці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Ґабіно высунуў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасьць паміж народамі зьвязаная зь іх біяляґічнымі схільнасьцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасьцямі). Род homo sapiens дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным пляне — белая (пасьля яе — жоўтая).
Ядром усіх узьніклых цывілізацыяў дэ Ґабіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — зь якімі даследчык атаясамліваў індаэўрапейцаў. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіраваньня ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і зьмяшэньнем арыяў зь мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасьці людзей па прычыне розьніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасьцяў.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |