Арыі
Арыі, або арыйцы — група індаэўрапейскіх народаў, якая, паводле шырока прынятай сярод навукоўцаў тэорыі, насяляла ў Бронзавым веку стэпы Эўразіі і перасялілася ў 2 тысячагодзьдзі да н. э. на тэрыторыю сучаснага Ірану і Індыі. Да сярэдзіны XX ст. гэты тэрмін таксама выкарыстоўваўся для пазначэньня праіндаэўрапейцаў, бо доўгі час лічыўся іх саманазвай, а таксама для пазначэньня сучасных індаэўрапейскіх народаў. Панятак ужываецца ў расалягічным, лінгвістычным і этналягічным сэнсах.