Жадунь (правы прыток Беседзі)
Жа́дунь, Жадунька — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Беседзі (басэйн Дняпра). Цячэ ў Клімавіцкім і Касьцюковіцкім раёнах Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 47 км. Плошча вадазбору 488 км². Выдатак вады ў вусьці 2,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.
Жадунь | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Жадунькі |
Вусьце | Беседзь |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Клімавіцкі раён і Касьцюковіцкі раён |
Даўжыня | 47 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,7 м³/с |
Плошча басэйну | 488 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,8 ‰ |
Асноўныя прытокі
рэдагавацьНа рацэ
рэдагаваць- Места: Касьцюковічы
- Гістарычныя мястэчкі: Забычаньне, Негін, Студзянец
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Жадунькі Клімавіцкага раёну, вусьце за 1 км на ўсход ад вёскі Варашылава Касьцюковіцкага раёну. Цячэ заходняй часткай Аршанска-Магілёўскай раўніны.
Даліна невыразная, месцамі карытападобная. Абалона роўная, парослая лугавымі травамі і хмызьняком, месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 25,1 км (выток — 1,8 км на паўднёвы ўсход ад места Касьцюковічаў), ніжэй зьвілістае, пясковае. Шырыня ракі да вусьця Крупні ў межань 5—8 м, ніжэй да 10 м. Берагі месцамі стромкія і абрывістыя, вышынёй 0,5—2 м[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 163.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.